Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Літаратурная бязмежнасць»: выстава ў аддзеле абанемента

«Літаратурная бязмежнасць»: выстава ў аддзеле абанемента

«Літаратурная бязмежнасць»: выстава ў аддзеле абанемента

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — расійскае і беларускае свята, якое адзначаецца 2 красавіка: менавіта ў гэты дзень у 1996 г. была падпісана дамова аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі.


У гісторыі развіцця культур Беларусі і Расіі значная роля належыць літаратурнаму перакладу, які ўмацоўвае і ўзаемна ўзбагачае культурныя сувязі паміж нашымі народамі. І што можа быць лепшым мастом паміж культурамі, раскажа лепш пра жыццё народа, чым мастацкая літаратура?


2 красавіка 2025 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага працавала кніжная выстава «Літаратурная бязмежнасць», на якой экспанаваліся перакладзеныя на рускую мову кнігі класікаў беларускай літаратуры, выданні сучасных аўтараў, у тым ліку і зборнікі пісьменнікаў Брэстчыны, а таксама кнігі рускіх пісьменнікаў, перакладзеныя на беларускую мову. Усяго выстава прадставіла каля 150 выданняў з розных аддзелаў бібліятэкі.


У розны час на рускую мову перакладаліся кнігі Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, К. Чорнага, Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, У. Дубоўкі, У. Караткевіча, І. Мележа, У. Быкава, І. Шамякіна. Годнае месца на выставе занялі «Вянок» М. Багдановіча, «Новая зямля» Я. Коласа, «Сэрца на далоні« і «Снежныя зімы» І. Шамякіна, зборнік вершаў «Из века в век», серыя кніг «Созвучие сердец: Беларусь – Россия», зборнік паэзіі Брэстчыны «Белой вежи свет» і інш. выданні.


Перакладзеныя на беларускую мову кнігі рускіх аўтараў таксама занялі сваё ганаровае месца: «Слова пра паход Ігараў», «Руслан і Людміла», «Палтава», «Русалка» А. Пушкіна, творы І. Тургенева, М. Гогаля, А. Чэхава, А. Блока, А. Ахматавай і інш. аўтараў.


Тэма літаратурных перакладаў і сёння застаецца актуальнай, бо садзейнічае ўмацаванню дружбы беларускага і рускага народаў.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу