Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстава «Семья — всему начало»

Выстава «Семья — всему начало»

Выстава «Семья — всему начало»

З 9 кастрычніка 2025 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Семья — всему начало». Самая багатая спадчына, якую бацькі могуць пакінуць сваім дзецям, — гэта шчаслівае дзяцінства з пяшчотнымі ўспамінамі пра бацьку і маці.


Майстры мастацтва ў сваіх творах, прысвечаных сям’і, перадаюць не толькі асаблівасці характару сваіх герояў, але і душэўную цеплыню, пачуццё абароненасці. Кожны знойдзе для сябе шмат знаёмых сцэн. Бабуля на кухні, якая рыхтуе смачныя пачастункі; сям’я, якая сабралася разам для чаявання; маці, якая ўкладвае дзіця спаць; сын, які чытае кнігу; катанне на лыжах зімой і салодкі сон дзіцяці… Тэма сям’і з’яўляецца «вечнай» у мастацтве. Сям’я — гэта нешта святое і непарушнае, якое дае надзею на светлую будучыню. Творы, прысвечаныя тэме сям’і, моцныя сваёй глыбінёй і душэўнай праніклівасцю.


На выставе прадстаўлена больш за 30 твораў жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вядомых майстроў, прысвечаных сямейным каштоўнасцям. Усе прадстаўленыя творы маюць асаблівы характар. Сярод аўтараў, чые працы прадстаўлены на выставе, Б. Кустодзіеў, Ф. Рашэтнікаў, Ван Гог, П. Канчалоўскі, В. Рыбалка, І. Васільеў, Э. Дэга і многія іншыя.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца кастрычніка.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу