|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
24 верасня 2025 года былі падведзены вынікі чэленджа «ЧытайФэст», які Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага праводзіла пры падтрымцы кампаніі BREMOR у год свайго 85-гадовага юбілею.
Гэта было свята чытання, радасці і вялікіх дасягненняў. Мы прыгадалі самыя яскравыя падзеі «ЧытайФэсту» і пагрузіліся ў атмасферу радаснага чытання, якое панавала ў юнацкім аддзеле на працягу пяці месяцаў. Неаднаразова гучалі словы падзякі нашым юным чытачам, якія ўнікальныя сваёй неардынарнасцю і імкненнем зрабіць свет лепшым.
Бібліятэкары выбралі сярод усіх удзельнікаў тых, хто праявіў талент, стараннасць, натхненне, пераадолеў уласныя межы, дэманструючы, што сапраўдны поспех — гэта перш за ўсё асабісты рост і настойлівасць. Гэтыя юнакі і дзяўчаты атрымалі Падзякі і памятныя падарункі ад Брэсцкай абласной бібліятэкі. Лепшымі бібліятэчнымі зорачкамі сталі Жук Аляксандра, Бурая Вера, Міцюкоў Сцяпан, Кацяльнюк Ксенія, Прычынюк Багдан, Мурза Ульяна, Дарохін Дарый, Валіуліна Ульяна, Аркадзьева Арына, Кіцель Дар'я, Кузіч Уладзімір і Сярэдзіч Варвара. Асобна былі адзначаны валанцёры юнацкага аддзела: Азарчук Лізавета, Разумава Аляксандра, Аркадзьева Арына, Кіцель Дар'я, Янчук Яна і Несмяянава Сафія. Яны атрымалі запрашэнні на ўтульны сямейны пікнік у юнацкім аддзеле Горкаўкі.
Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас асобных настаўнікаў. Адной з такіх стала настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №7 г. Брэста Пракапчук Святлана Аляксееўна — яна была побач са сваімі выхаванцамі на працягу ўсяго праекта і таксама са свайго боку матывавала іх на чытанне. Сярэдняя школа №7 стала самай чытаючай школай праекта.
Усяго ў челендже «ЧытайФэст» прынялі ўдзел 253 падлеткі з 49 школ і гімназій г. Брэста і Брэсцкага раёна, у тым ліку падлеткі са школ аграгарадкоў Клейнікі, Скокі, Тэльмы, Вялікая Турна і Чэрні. У перыяд з 3 красавіка па 3 верасня яны прачыталі 5564 кнігі.
Па ўмовах чэлленджа, аб усім прачытаным удзельнікі расказвалі бібліятэкарам, а свае думкі запісвалі ў чытацкія дзённікі. За бясконцае цярпенне асаблівай падзякі на свяце ўдастоіліся тыя, хто быў з удзельнікамі праекта штодзень — бібліятэкары юнацкага аддзела Грышчук Таццяна Уладзіміраўна, Лясота Ірына Фёдараўна, Клімавец Кацярына Мікалаеўна, Шляжко Ала Яўгенаўна на чале з ініцыятарам і «маторам» «ЧытайФэста» Людмілай Віктараўнай Кавалеўскай.
Дзясятка лепшых чытачоў праекта ўдастоена Дыпломамі і памятнымі падарункамі ад кампаніі BREMOR. Сярод іх Буцько Аляксандр, Шуман Лея, Свярук Дар'я, Дзенісюк Аляксандра, Міцюкоў Сцяпан, Азарчук Лізавета і Дзенісюк Ганна. За лепшы чытацкі дзённік узнагароджана Гніцэвіч Валерыя. Дыплом пераможцы, разумны гадзіннік і памятныя падарункі ад кампаніі BREMOR атрымала Буцько Вікторыя, якая за час праекта прачытала 295 кніг. Дыплом пераможцы, разумная калонка Аліса і памятныя падарункі ад кампаніі BREMOR дасталіся Мурза Ульяне (320 прачытаных кніг). Дыплом пераможцы і галоўны прыз — ровар — за мэтанакіраванасць, волю да перамогі і 333 прачытаныя кнігі атрымала Дзенісюк Сафія. Віншуем пераможцаў!
«ЧытайФэст» падышоў да канца, але гэта не значыць, што свята чытання скончылася. Мы разам прайшлі гэты шлях — ад першых крокаў у чытанні да яркіх перамог і шчырых эмоцый. Нашы чытачы робяць свет багацейшым і дабрэйшым, праз кнігі адкрываюць новыя гарызонты і дзеляцца сваім захапленнем з навакольнымі.
Юнацкі аддзел
+375 162 59 43 52