|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
15 верасня 2025 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася адкрытая публічная лекцыя, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, якую пачыталі выкладчыкі кафедры беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна доктар філалагічных навук, прафесар Зоя Пятроўна Мельнікава; кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Мікалаеўна Кавальчук; кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Міхайлаўна Садко.
Зоя Пятроўна расказала малавядомыя факты пра Уладзіміра Сямёнавіча, а таксама пра людзей, якія былі для яго аўтарытэтам і прыкладам. Успомніла яна і гісторыю знаёмства Караткевіча з Валянцінай Браніславаўнай — выкладчыцай Брэсцкага педінстытута, якая потым стала яго жонкай.
Вольга Мікалаеўна расказала пра «свайго» Караткевіча — у шарсцяным берэце (такі ж насіў дзядуля выкладчыцы), пра таямнічага Малога Чалавека з Балотных Ялін, пра ўспаміны Адама Мальдзіса пра Уладзіміра Сямёнавіча.
Выступ Людмілы Міхайлаўны быў звернуты да творчасці Караткевіча — да вершаванага зборніка «Быў. Ёсць. Буду». Уладзімір Караткевіч прадстаў перад слухачамі як вялікі рамантык, паэзія якога напоўнена псіхалагічнымі перажываннямі. Мы ўбачылі трагізм адзінокай асобы, вымушанай супрацьстаяць свету, і адначасова імкненне да абсалютнай свабоды, што вельмі пераклікаецца з творчасцю Байрана. Гэтая ўнутраная супярэчнасць робіць героя Караткевіча жывым і шматгранным, выклікае глыбокі водгук у чытача.
Таксама падчас мерапрыемства быў зроблены агляд выставы «Служэнне Беларусі», падрыхтаванай супрацоўнікамі сектара краязнаўства. Экспазіцыя змясціла самыя цікавыя і значныя выданні з фонда бібліятэкі: прыжыццёвыя кнігі Уладзіміра Караткевіча і тыя, што выйшлі пасля яго смерці, апошнія перавыданні; фундаментальныя энцыклапедыя «Уладзімір Караткевіч» (выйшла 90-годдзя пісьменніка) і кніга з серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі»; пераклады твораў на рускую, англійскую, польскую, французскую і нямецкую мовы; шматтомнікі, прысвечаныя Караткевічу, у тым ліку збор твораў у 25 тамах; літаратуразнаўчыя выданні і ўспаміны сяброў пра Караткевіча.
Сярод прысутных былі і тыя, каму пашчасціла бачыць Караткевіча жывым — і мы рады былі паслухаць гэтыя ўспаміны.
Дзякуй усім, хто прыйшоў на мерапрыемства!
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76