|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
У рамках святкавання 80-гадовага юбілею з дня заснавання Брэсцкага аэрапорта аддзел перыядычных выданняў і сектар краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавалі выставу літаратуры «Аэрапорт Брэст: скрозь аблокі і гады».
Коратка з гісторыі аэрапорта:
Днём нараджэння беларускай грамадзянскай авіяцыі лічыцца 7 лістапада 1933 года: у гэты дзень быў урачыста адкрыты аэрапорт у Мінску («Мінск-1»).
Сваю гісторыю аэрапорт «Брэст» пачаў у далёкім 1945 годзе, праз некалькі месяцаў пасля заканчэння вайны, калі былы ваенны аэрадром на ўскраіне Брэста быў перададзены ў распараджэнне Грамадзянскаму Паветранаму Флоту. Наяўнасць падрыхтаваных кадраў і авіяцыйнай тэхнікі дазволіла сфарміраваць авіяцыйны атрад спецыяльнага прымянення ў народнай гаспадарцы. А ўжо восенню на аэрадроме прымалі першыя грамадзянскія самалёты. У 1955 годзе на аэрадроме быў пабудаваны будынак аэравакзала і ў гэтым жа годзе адкрылася рэгулярнае паведамленне Брэст – Мінск, а ў 1957 годзе Брэст – Мінск – Масква.
Паступова шырылася сетка мясцовых авіяліній, у раённых цэнтрах будаваліся ўзлётна-пасадачныя пляцоўкі. Развівалася авіяцыйная тэхніка: з'яўляліся новыя пасажырскія самалёты з павялічанай умяшчальнасцю і палепшаным камфортам для пасажыраў, а таксама магчымасцю выконваць палёты большай працягласці і з большай хуткасцю. У сувязі з гэтым з'явілася вострая неабходнасць у будаўніцтве новага аэрапорта ў Брэсце (будаўніцтва і здача аэрапорта ў Брэсце ўваходзілі ў праект «Асноўных напрамкаў развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976–1980 гг.»).
У 1976 годзе была здадзена першая чарга Брэсцкага аэрапорта. Будынак аэравакзала, пабудаваны па індывідуальным праекце, расчыніў свае дзверы толькі ў 1986 годзе. У 1991 годзе Брэст быў звязаны з 20 буйнымі гарадамі СССР. У 1993 годзе аэрапорт атрымаў статус міжнароднага. У 2001 годзе Дзяржаўным камітэтам па авіяцыі Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб перадачы аэрапорта «Брэст» дзяржаўнаму прадпрыемству «Белаэранавігацыя».
Выстава «Аэрапорт Брэст: скрозь аблокі і гады» прадставіла матэрыялы аб гісторыі заснавання і развіцця Брэсцкага аэрапорта. Экспазіцыя ў храналагічным парадку дэманстравала публікацыі з абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданняў аб асноўных этапах станаўлення і развіцця брэсцкага авіяцыйнага прадпрыемства. Таксама дэманстраваліся матэрыялы па гісторыі станаўлення і развіцця грамадзянскай авіяцыі ў Беларусі.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39