Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Беларуская школа: стратэгія развіцця»: да Дня настаўніка

«Беларуская школа: стратэгія развіцця»: да Дня настаўніка

«Беларуская школа: стратэгія развіцця»: да Дня настаўніка

Паважаныя чытачы, з 3 кастрычніка па 3 лістапада 2025 года ў аддзеле перыядычных выданняў пачне працу выстава «Беларуская школа: стратэгія развіцця», прымеркаваная да Дня настаўніка.


Адукацыя з'яўляецца прыярытэтным напрамкам у дзяржаўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь. Забеспячэнне даступнасці і высокія стандарты адукацыі аднесены да асноўных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на перыяд да 2030 года ў рамках аб'яўленай у нашай краіне пяцігодкі якасці (2025–2029 гг.). Правапрымяняльная практыка ў сферы адукацыі пастаянна развіваецца. Новыя змены, унесеныя ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, набылі моц ужо з 1 верасня 2025 года. Аб укараненні лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту ў сферу адукацыі ў мэтах паляпшэння якасці і даступнасці навучання гаворыцца ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №135 «Аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026–2030 гады» ад 1 красавіка 2025 года.


На выставе прадстаўлены публікацыі з каментарыямі змяненняў і дапаўненняў, прынятых у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі; матэрыялы аб новых напрамках у сістэме адукацыі і адукацыйных магчымасцях, нацыянальна-арыентаваных падыходах у навучанні школьнікаў. Вялікая ўвага ўдзелена пытанням укаранення тэхналогій штучнага інтэлекту.


Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў «Педагогическая наука и образование», «Народная асвета», «Веснік адукацыі», «Адукацыя і выхаванне», «Выхаванне і дадатковая адукацыя», «Пачатковае навучанне», «Директор школы, гимназии, лицея» і інш.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу