|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
25 верасня 2025 года па ўсёй тэрыторыі Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі. У гэты дзень усе намаганні арганізатараў — МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, БГАК — будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, навучанне насельніцтва правілам паводзін ва ўмовах пажару, а таксама адпрацоўку планаў эвакуацыі пры пажары.
Да Адзінага дня бяспекі аддзел перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтаваў выставу «Ведаць. Выконваць. Ужываць», на якой прадстаўлены матэрыялы па ахове працы, бяспецы жыццядзейнасці чалавека і па надзвычайных сітуацыях прыроднага, тэхнагеннага і сацыяльнага характару.
Сярод матэрыялаў экспазіцыі — як кнігі, так і свежыя публікацыі з перыядычных выданняў («Охрана труда и социальнавя защита», «ОТТБ. Охрана труда. Технологии безопасности» и «Служба спасения»).
Запрашаем усіх зацікаўленых.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39