|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
4 кастрычніка 2025 г. у рамках цыкла мерапрыемстваў «Спадчына роднай зямлі» ў сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага прайшоў інтэрактыўны занятак «Народныя рамёствы Беларусі». Гэтае мерапрыемства было накіравана на развіццё патрыятычных пачуццяў і духоўна-маральных каштоўнасцяў у навучэнцаў.
Традыцыйнымі відамі народных рамёстваў на тэрыторыі Беларусі з'яўляюцца ткацтва, вышыўка, бандарнае рамяство, ганчарная справа, разьба па дрэве, кавальскае рамяство, саломапляценне, лозапляценне, выцінанка і шапавальства. На занятках навучэнцы 9-га класа сярэдняй школы № 7 г. Брэста даведаліся аб гісторыі народных рамёстваў Беларусі, аб вядомых беларускіх майстрах мінулых стагоддзяў і сучаснасці, а таксама пазнаёміліся з кнігамі аб розных відах народных рамёстваў. Быў праведзены майстар-клас па выцінанцы, на якім дзеці навучыліся выразаць «Дрэва Жыцця» — народны сімвал, які ўвасабляе адзінства светабудовы, сямейны дабрабыт і сувязь пакаленняў.