Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



У Брэсце — чытаць!

У Брэсце — чытаць!

У Брэсце — чытаць!

Сябры! Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага запрашае вас прыняць удзел у літаратурным чэленджы «У Брэсце — чытаць!» у сацсетцы Instagram. Яго мэта — пазнаёміць як з класікай, так і з творамі, якія не сталі мэйнстрымам, але вартыя кожнага патрачанага на іх імгнення.


У пачатку кожнага месяца, які прысвечаны асобнай тэме (жанру), вам будзе прапанаваны спіс з 10 кніг, 5 з якіх будуць агульнавядомымі, 5 — не. Ваша задача — прачытаць МІНІМУМ 2 кнігі з 10 і запоўніць «Чытацкі дзённік».


Умовы квэста:


1. Падпісацца ў сацсетцы Instagram (@brest_library, @brestknigodom);


2. Спампаваць па спасылцы і раздрукаваць «Чытацкі дзённік»;*


3. Запаўняць дзённік па меры чытання (мінімум 2 кнігі ў месяц);**


4. Змясціць фатаграфію адкрытага «Чытацкага дзённіка» ў Instagram з хэштэгамі #brest_library і #вбрестечитать. Калі ваша старонка закрыта — чакаем скрыншот паста з фотаздымкам «Чытацкага дзённіка» ў дырэкт @brest_library;


5. Бонусная ўмова — быць чытачом бібліятэкі.***


* «Чытацкі дзённік» можна ўзяць у бібліятэцы на стойцы рэгістрацыі (б-р Касманаўтаў, 48) і ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва (вул. Куйбышава, 32, абанемент, 1-ы паверх) ці СПАМПАВАЦЬ.


** Дзённік разлічаны на 2 кнігі. Чытаеце больш — больш дзённікаў запаўняеце.


*** Бонусная ўмова дазволіць вам чытаць у электроннай бібліятэцы ЛитРес бясплатна (падрабязней па тэгу #brest_library_литрес).


Квэст доўжыцца год. У студзені 2022-га адбудзецца сустрэча арганізатараў з удзельнікамі і абмен уражаннямі. Самых актыўных чакаюць прызы!


Умоўныя абазначэнні ў «Чытацкім дзённіку»:


1. Абанемент. Значок паказвае на наяўнасць кнігі ў гэтым аддзеле.


2. Дзіцячы аддзел (@brestknigodom). Значок паказвае на наяўнасць кнігі ў гэтым аддзеле.


3. ЛитРес — электронная бібліятэчная сістэма. Значок паказвае на наяўнасць кнігі ў сістэме ЛитРес.


5. QR-код каля некаторых кніг у «Чытацкім дзённіку» азначае, што пра гэту кнігу ўжо змешчаны пост у Instagram, і вы можаце прачытаць пра яе падрабязней.


Чытацкі дзённік за студзень СПАМПАВАЦЬ


Чытацкі дзённік за студзень СПАМПАВАЦЬ


Запрашаем у кніжнае падарожжа даўжынёю ў год! Усім чытаць!


#brest_library #вбрестечитать


Зварот да спісу