Адкрыты тэставы доступ да ЭБС «БібліяРосіка»
З 10 мая па 10 чэрвеня 2023 г. для ўсіх чытачоў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адкрыты тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы «БібліяРосіка», які прадастаўляецца праз Віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
«БібліяРосіка» — гэта сучасная электронна-бібліятэчная сістэма, фонды якой налічваюць больш за 24 000 выданняў.
У ЭБС прадстаўлены як вучэбная, так і навукова-папулярная, мастацкая літаратура. Даступны тэматычныя і выдавецкія калекцыі па гуманітарных, тэхнічных і натуральна-навуковых напрамках.
Электронна-бібліятэчная сістэма мае шматфункцыянальны асабісты кабінет. Даступны паўнатэкставы пошук. Існуе мабільнае прыкладанне. Мова рэсурсу — руская.
«БібліяРосіка» будзе цікавая шырокаму колу карыстальнікаў.
Доступ да ЭБС «БібліяРосіка» прадастаўляецца ў аддзелах: агульная чытальная зала, аддзел перыядычных выданняў, аддзел літаратуры па мастацтве.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: +375 162 57 48 74.