![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 27 ліпеняпа па 1 верасня 2020 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Выборы 2020».
На старонках перыядычных выданняў аператыўна адлюстроўваюцца падзеі, праводзяцца дыскусіі па самых актуальных тэмах. Сёння гэта — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На выставе па матэрыялах перыядычных выданняў аб ходзе перадвыбарчай кампаніі прадстаўлены артыкулы пра кандыдатаў у прэзідэнты, іх праграмах, размешчана інфармацыя аб парадку і часе правядзення сустрэч з выбаршчыкамі.
Выстава будзе пастаянна папаўняцца новай інфармацыяй з перыядычных выданняў: «СБ. Беларусь сегодня», «7 дней», «Комсомольская правда в Беларуси», «Вечерний Брест», «Брестский вестник», «Народная воля», «Беларускі час» і інш.
Запрашаем чытачоў пазнаёміцца з выставай.
Аб ходзе перадвыбарчай кампаніі можна сачыць на партале «Выборы Президента Республики Беларусь» https://vybary2020.by/.
Сахарэвіч Людміла Іванаўна,
заг. чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39