Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Заўсёды гатовы Радзіме служыць»: занятак у Школе прававых ведаў

«Заўсёды гатовы Радзіме служыць»: занятак у Школе прававых ведаў

«Заўсёды гатовы Радзіме служыць»: занятак у Школе прававых ведаў

24 верасня 2024 г. у Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся занятак Школы прававых ведаў «Заўсёды гатовы Радзіме служыць». У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік накіравання прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці палкоўнік М. С. Хвірысюк і начальнік групы арганізацыі адбору на ваенную службу ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці А. В. Галюк.

 

М. С. Хвірысюк расказаў прысутным (навучэнцам Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання і Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сэрвісу), што такое воінскі абавязак; хто вызваляецца ад праходжання воінскай службы; як вядзецца воінскі ўлік грамадзян, якія пражываюць за мяжой; у якіх выпадках прадастаўляецца адтэрміноўка ад службы; а таксама якія існуюць ільготы пры паступленні на працу і ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У сваім выступленні ён падрабязна спыніўся на відах ваеннай службы: па прызыву, альтэрнатыўнай, службе па кантракце, службе ў рэзерве. Праінфармаваў таксама аб адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні супраць парадку прыпіскі грамадзян да прызыўных участкаў, прызыву на ваенную службу, а таксама крымінальнай адказнасці супраць парадку выканання воінскага абавязку.

 

А. В. Галюк расказаў пра навучальныя ўстановы, у якіх вядзецца падрыхтоўка ваенных кадраў, даў рэкамендацыі, як трапіць на ваенную кафедру.

 

Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні прапанаванай тэмы, задавалі шмат пытанняў.

 

Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі выставу «Служба ў арміі — годны выбар патрыёта».

 

Публічны цэнтр прававой інфармацыі

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу