![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Сусветны дзень паэзіі адзначаецца 21 сакавіка. Свята заснавана ЮНЭСКА ў рэзалюцыі 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі, прынятай 15 лістапада 1991 года. Мэта ўстановы свята — «падтрымаць моўную разнастайнасць з дапамогай паэтычнага самавыяўлення і даць магчымасць мовам, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, быць пачутымі».
Да гэтай даты ў аддзеле абанемента аформлена кніжная выстава «Паэтычныя галасы стагоддзяў». Прадстаўленыя на выставе зборнікі вершаў, акунуць вас у цудоўны свет паэзіі мінулага і сучаснасці.
У пачатку экспазіцыі размешчаны кнігі беларускіх аўтараў. Беларуская літаратура багатая выдатнымі асобамі, чые творы пакінулі глыбокі след у сусветнай літаратуры. Сярод іх — паэты Брэстчыны, якія сваёй творчасцю не толькі раскрываюць багацце нашага рэгіёна і асэнсоўваюць гістарычныя падзеі, але і закранаюць актуальныя сучасныя праблемы, робячы сваю творчасць значнай для сучаснікаў. Дэманструюцца зборнікі паэзіі Р. Баравіковай, З. Дудзюк, В. Грышкаўца, В. Пракаповіч і інш. Прадстаўлены паэтычныя творы народных паэтаў Беларусі: Я. Коласа, Я. Купалы, Н. Гілевіча, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі і інш. Сучасны беларускі літаратурны свет таксама багаты таленавітымі паэтамі, сярод якіх Н. Батракова, М. Башлакоў, М. Ільінскі, С. Давідовіч і многія іншыя. Дзякуючы талентам гэтых аўтараў, паэзія працягвае натхняць і прыцягваць увагу чытачоў. Знаёмцеся з новай кнігай паэзіі Міхася Пазнякова «Полонез» (Мінск, 2025), якая выйшла ў серыі «Бібліятэка лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі».
Руская паэзія па праве займае асаблівае месца ў літаратурным свеце. На выставе прадстаўлена паэзія класікаў, вершы савецкага перыяду, а таксама нашых сучаснікаў. Можна пазнаёміцца з паэтычнымі зборнікамі «Сто лучших поэтов России» (Масква, 2002) у двух тамах, укладальнік У. Ставіцкі; «Серебряный век русской поэзии: антология» (Масква, 2010), укладальнік С. Дзмітрыенка; «Поэты Пушкинского круга» (Санкт-Пецярбург, 2010), укладальнік С. Кулікова. Дэманструюцца поўныя зборы твораў у адным томе Э. Асадава, Г. Ахматавай, К. Бальмонта, А. Вазнясенскага, С. Ясеніна, а таксама малое сабранне сачыненняў Я. Еўтушэнкі, М. Гумілева, У. Высоцкага і інш.
Вялікая падборка паэзіі сучасных рускіх паэтаў. Аляксандр Кушнер у зборніку «Времена не выбирают» (Масква, 2014) услаўляе не проста ўтульнасць і прыгажосць свету, але і ўсё, што дорага яго інтэлігентнаму лірычнаму герою. Творчасць Юрыя Левітанскага — класіка ХХ стагоддзя, — прадстаўлена зборнікам «Время, бесстрашный художник» (Санкт-Пецярбург, 2021). Магчыма, менавіта сёння важна пачуць зноўку вершы і песні Булата Акуджавы. На выставе вы знойдзеце зборнікі «Арбатский дворик» (Масква, 2009), «В Барабанном переулке» (Екацерынбург, 2007).
Замежная паэзія ўяўляе сабой багаты разнастайны свет ад старажытнасці да сучасных твораў. Паэзія — гэта, напэўна, адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Прыходзьце і пераканайцеся ў гэтым.
Выстава будзе працаваць з 17 па 23 сакавіка.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09