Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Падвядзенне вынікаў конкурсу «Мой любы край — мая Берасцейшчына»

Падвядзенне вынікаў конкурсу «Мой любы край — мая Берасцейшчына»

 Падвядзенне вынікаў конкурсу «Мой любы край — мая Берасцейшчына»

18 снежня 2024 г. ва ўтульнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падвялі вынікі абласнога літаратурна-краязнаўчага конкурсу «Мой любы край — мая Берасцейшчына» і прэзентавалі аднаіменны зборнік. Ініцыятарам конкурсу выступіла абласная бібліятэка пры падтрымцы Брэсцкага аблвыканкама.


Сярод галоўных мэт конкурсу былі папулярызацыя гісторыі і культуры Брэстчыны, выяўленне і падтрымка творчых здольнасцей адораных дзяцей і моладзі рэгіёну. У адрас журы былі накіраваны 232 работы па трох намінацыях — «Паэзія», «Проза», «Эсэ». Лепшыя 153 творчыя працы 134 удзельнікаў увайшлі ў зборнік «Мой любы край — мая Берасцейшчына».


Выданне надрукавала выдавецтва «Белстан» накладам 300 асобнікаў. Творы размешчаны ў радзелах «Паэзія», «Проза», «Эсэ» у двух узроставых катэгорыях 10-15 гадоў і 16-21 год. Прадмову да зборніка напісаў дырэктар выдавецтва «Беларусь», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі і член журы конкурсу Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч. У выданні выкарыстаны творчыя працы навучэнцаў дзіцячай школы выяленчых мастацтваў імя А. Алонцава г. Брэста.


З прывітальным слова да прысутных — удзельнікаў і пераможцаў конкурсу, гасцей і жыхароў горада, супрацоўнікаў і чытачоў бібліятэкі — зварнулася намесніка начальнік аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Святлана Міхайлаўна Раманюк. Яна адзначыла, што ўдзел у конкурсе — гэта не толькі магчымасць заявіць пра сябе, але і шанц адкрыцца новаму, пачуць сябе і іншых, а таксама пажадала прызёрам не спыняць свой творчы шлях. У звароце да аўдыторыі Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч нагадаў, што берасцейская зямля была калыскай для вялікіх талентаў — Яўгеніі Янішчыц, Ніны Мацяш, Міхася Рудкоўскага, чые зоркі і сёння ззяюць на небасхіле беларускай літаратуры.


Пераможцам конкурсу былі ўручаны дыпломы, памятныя падарункі і зборнікі. Прызёры першай ступені зачыталі прысутным урыўкі са сваіх работ.


Дыпламанты конкурсу:


Намінацыя «Проза»:


I-е месца — Казловіч Ірына (г. Бяроза), Альшэўскі Арсеній (г. Брэст);


II-е месца — Мілеўская Дзіяна (Івацэвіцкі р-н), Дзямковіч Вольга (Іванаўскі р-н);


III-е месца — Халудзінцава Аляксандра (г. Баранавічы), Хмялеўская Дзіяна (Бярозаўскі р-н).


Намінацыя «Паэзія»:


I-е месца — Салавей Паліна (г. Бяроза), Баранчук Маргарыта (Пінскі р-н);


II-е месца — Карповіч Марыя (г. Ганцавічы), Меляшэвіч Аляксандра (г. Бяроза);


III-е месца — Рыбак Алена (Бярозаўскі р-н), Кахнюк Аляксандра (г. Пінск).


Намінацыя «Эсэ»:


I-е месца — Місоўская Крысціна (Бярозаўскі р-н), Шуй Максім (Бярозаўскі р-н);


II-е месца — Гурскі Аляксей (Бярозаўскі р-н), Жымань Ілля (г. Пінск);


III-е месца — Ліннік Яўген (Бярозаўскі р-н), Бакшук Юрый (г. Столін.).


Таксама былі ўручаны і спецыяльныя дыпломы: Бяцько Ягору (Ляхавіцкі р-н) за твор «Гімн Брэстчыны», Салавей Паліне — за эсэ «Человек с огромным сердцем» ад Брэсцкай абласной бібліятэкі, Ганне Крывецкай за верш «Мая вёсачка» ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Акрамя канкурсантаў, зборнік атрымалі таксама буйныя публічныя бібліятэкі вобласці.


Падчас свята ў зале гучалі цудоўныя музычныя творы ў выкананні навучэнцаў Клейнікаўскай дзіцячай школы мастацтваў.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурная дзейнасці

+375 162 57 48 76




Зварот да спісу