Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстаўка «Гісторыя: малавядомыя факты і падзеі» ў Брэсцкай абласной бібліятэцы

Выстаўка «Гісторыя: малавядомыя факты і падзеі» ў Брэсцкай абласной бібліятэцы

Выстаўка «Гісторыя: малавядомыя факты і падзеі» ў Брэсцкай абласной бібліятэцы

Аддзел перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага запрашае наведаць выставу «Гісторыя: малавядомыя факты і падзеі», якая будзе працаваць да 27 верасня 2026 года.


У аснове экспазіцыі — унікальныя дакументы, рассакрэчаныя і ўпершыню апублікаваныя ў 2023–2026 гадах. Пры падрыхтоўцы выстаўкі выкарыстаны матэрыялы з часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс», «Родина» і «Дылетант».


Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з малавядомымі старонкамі айчыннай і сусветнай гісторыі. Сярод прадстаўленых тэм:

• справа «Белыя афіцэры» і развязка фабрыкацыі 1921 года;

• архівы Хрушчова, якія сведчаць аб ягоным асабістым дачыненні да рэпрэсій канца 1930-х гадоў;

• праца берлінскай рэзідэнтуры Замежнага аддзела ОГПУ–НКУС;

• гісторыя Шанхайскага гета ў гады Другой сусветнай вайны;

• аповед пра Дзмітрыя Шастаковіча і яго легендарную Сёмую сімфонію.


Асобная ўвага нададзена выкарыстанню працы інтэрнаваных японцаў у прамысловасці СССР і міжнацыянальным супярэчнасцям у Савецкім Звязе 1950-х гадоў.


Не выпусціце магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі і пазнаць тое, што доўгі час заставалася засакрэчаным.


Чакаем вас у аддзеле перыядычных выданняў!


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57-48-39


Зварот да спісу