Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Адзіны дзень бяспекі ў абласной бібліятэцы

Адзіны дзень бяспекі ў абласной бібліятэцы

Адзіны дзень бяспекі ў абласной бібліятэцы

Адзіны дзень бяспекі — штогадовая ініцыятыва, накіраваная на павышэнне ўзроўню ведаў і адказнасці грамадзян у пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, прафілактыкі правапарушэнняў, а таксама фарміравання культуры бяспечных паводзін у грамадстве.


У рамках Адзінага дня бяспекі ў Брэсцкай абласной бібліятэцы ім. М. Горкага адбылася сустрэча калектыву з пажарным інспектарам МНС Паўлам Сяргеевічам Быкам. Павел Сяргеевіч нагадаў аб правілах пажарнай бяспекі, спосабах папярэджання надзвычайных сітуацый і алгарытме паводзін пры выяўленні ўзгарання.


Далей для калектыву адбыўся інструктаж па ахове працы і супрацьпажарнай бяспекі — яго правёў намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасці Анатоль Прахаравіч Цімашэнка.


Загадчык аддзела перыядычных выданняў Людміла Іванаўна Сахарэвіч азнаёміла з матэрыяламі выстаўкі «Ведаць. Выконваць. Ужываць». Экспазіцыя ахоплівае тэмы аховы працы, бяспекі жыццядзейнасці чалавека і пытанні, звязаныя з надзвычайнымі сітуацыямі прыроднага, тэхнагеннага і сацыяльнага характару.


Напрыканцы мерапрыемстваў у рамках Адзінага дня бяспекі адбыліся трэніровачныя вучэнні па эвакуацыі супрацоўнікаў і чытачоў установы ў выпадку спрацоўвання пажарнай трывогі.


Такія мерапрыемствы дапамагаюць замацаваць важныя веды, удасканальваюць практычныя навыкі і павышаюць гатоўнасць калектыву да дзеянняў у экстраных сітуацыях.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу