|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага |
|
||||||||
24 верасня па ўсёй Беларусі прайшоў Адзіны дзень бяспекі.
Гэты маштабны праект рэалізуецца ў Рэспубліцы Беларусь з 2018 года па ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі. Перадумовай для заснавання адзінага дня паслужыла трагедыя ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемерава (Расія), дзе пры пажары загінулі 60 чалавек.
Асноўныя задачы Адзінага дня бяспекі — навучанне работнікаў арганізацый правільнаму алгарытму дзеянняў у няштатных сітуацыях, асваенне навыкаў аказання першай дапамогі, а таксама прапаганда бяспечнага ладу жыцця сярод насельніцтва. Галоўная мэта ўсіх мерапрыемстваў — максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын.
З 24 верасня па 7 кастрычніка 2026 года ў аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстаўка «Ведаць. Выконваць. Рэалізоўваць», прымеркаваная да Адзінага дня бяспекі.
На экспазіцыі прадстаўлены публікацыі аб фарміраванні ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, вядзенні адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і аказанні даўрачэбнай дапамогі да прыбыцця спецыяльных службаў. Выстаўка аформлена па матэрыялах часопісаў «Служба спасения», «Здоровый образ жизни», «Проблемы управления», «Наука и инновации», «Народная асвета», «Международная жизнь» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57-48-39