Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Дзень народнага адзінства ў Беларусі: выстаўка «Беларускі шлях: адзінства лёсу»

Дзень народнага адзінства ў Беларусі: выстаўка «Беларускі шлях: адзінства лёсу»

Дзень народнага адзінства ў Беларусі: выстаўка «Беларускі шлях: адзінства лёсу»

З 2021 года 17 верасня Рэспубліка Беларусь штогод адзначае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Гэтае свята сімвалізуе яднанне народа, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў і дачыненне кожнага да лёсу Беларусі.


Напярэдадні гэтай даты Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага арганізавала маштабную выставачную экспазіцыю «Беларускі шлях: адзінства лёсу». Выстаўка прысвечана падзеям верасня 1939 года і іх гістарычнаму значэнню для далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці.


На экспазіцыі былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы і першакрыніцы, якія праліваюць святло на падзеі больш як 80-гадовай даўніны, а таксама навуковая і навукова-папулярная літаратура і мастацкія творы. Адмысловая ўвага была нададзена інфармацыі аб сучаснай Беларусі.


Сярод ключавых экспанатаў — кнігі-рарытэты з фонду рэдкіх выданняў: зборнік «Вызваленым братам» (1939 г.), І. Ф. Лочмель «Нарыс гісторыі барацьбы беларускага народа супраць польскіх паноў» (1940 г.), а таксама кнігі Т. С. Гарбунова «Вызваленая Заходняя Беларусь» (1940 г.) і « Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве» (1949 г.).


10 верасня ў абласной бібліятэцы з матэрыяламі выстаўкі азнаёміліся кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста А. А. Уласавец і маладыя спецыялісты прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.


16 верасня адбылася прэзентацыя выстаўкі ў СШ №2 г. Бярозы для навучэнцаў і педагогаў агульнаадукацыйных школ горада і Бярозаўскага раёна ў рамках агульнарэспубліканскіх мерапрыемстваў.


17 верасня прайшло выязное мерапрыемства для навучэнцаў СШ № 35 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Ракасоўскага К.К. Падчас гістарычнага экскурсу загадчык агульнай чытальнай залы Тамара Васільеўна Глазкова акцэнтавала ўвагу на ключавых датах і падзеях у Беларусі, якія прывялі да аб'яднання беларускага народа, а таксама прааналізавала далейшы шлях нацыі — «ад уз'яднання да суверэнітэту» беларускай дзяржавы, падкрэсліўшы гістарычнае значэнне падзей верасня 1939 года.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу