Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Любімые кнігі вядомых людзей»: выстаўка твораў, якія трэба прачытаць

«Любімые кнігі вядомых людзей»: выстаўка твораў, якія трэба прачытаць

«Любімые кнігі вядомых людзей»: выстаўка твораў, якія трэба прачытаць

З 14 па 30 верасня 2026 года ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага будзе прадстаўлена кніжная выстаўка «Любімыя кнігі вядомых людзей».


Да меркавання вядомых і аўтарытэтных людзей прыслухоўваюцца. Многія мараць стаць такімі ж паспяховымі, як іх куміры. Чытанне кніг — адно з заняткаў, якое дапамагае знаёміцца з перавагамі людзей, якія натхняюць нас, бо любімы твор куміра — гэта частка яго душы і светапогляду. Калі вы шукаеце добрую кнігу, наша выстава для вас. У шматлікіх вядомых людзей ёсць свае літаратурныя фаварыты — часам гэта класіка, якая паўплывала на іх творчасць, а часам — кнігі, якія проста дапамаглі зірнуць на свет інакш.


На выставе можна ўбачыць розныя кнігі, якія асабліва вылучалі і рэкамендавалі да чытання вядомыя пісьменнікі, дзеячы культуры, журналісты, спартсмены, бізнесмены і палітыкі: Людміла Рублеўская, Уладзімір Мулявін, Гузель Яхіна, Уінстан Чэрчыль, Ілон Маск, Кадзуо Ісігура і іншыя вядомыя людзі.


Да прыкладу, Дар'я Домрачава — адна з самых тытулаваных спартсменак не толькі ў Беларусі, але і ў свеце — аддае перавагу класіцы. Любімая кніга біятланісткі — «Маленькі прынц» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. «Гэты дзіўны твор, які заўсёды нагадае пра галоўныя ў жыцці рэчы. Выдатная, добрая, маляўнічая кніга», — так распавяла пра свой выбар спартоўка ў адным з інтэрв'ю. Дарэчы, многія называюць «Маленькага прынца» сваім любімым творам. Калі вы яшчэ не чыталі гэтую кнігу або чыталі, але даўно, магчыма, гэта знак, што час яе перачытаць.


Дарагія чытачы, у вас ёсць выдатная магчымасць пазнаёміцца з кнігамі выбітных асоб.



Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу