Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
6–7 чэрвеня 2024 года на базе ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» адбыўся абласны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці «Паслугі бібліятэк новага пакалення: інавацыі і практычныя магчымасці».
У ходзе работы семінара былі разгледжаны розныя аспекты бібліятэчнай дзейнасці:
– выкарыстанне традыцыйных і інавацыйных форм працы;
– сучасныя напрамкі дзейнасці бібліятэк;
– прасоўванне краязнаўчых праектаў у сацыяльных сетках;
– выкарыстанне сучасных тэхналогій і інш.
Сваім досведам працы падзяліліся дырэктары Баранавіцкай, Столінскай, Ляхавіцкай раённых бібліятэчных сістэм і Пінскай гарадской бібліятэчнай сістэмы.
Абмяркоўваліся актуальныя задачы і асноўныя прыярытэты ў дзейнасці бібліятэк у сучасных умовах. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з работамі пераможцаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры», пераможцам абласнога тура конкурсу былі ўручаны ўзнагароды.
Практычнае знаёмства з вопытам работы бібліятэк ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» адбылося на базе Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы, Ляхавіцкай дзіцячай бібліятэкі, Падлескай, Тухавіцкай і Астроўскай сельскіх бібліятэк.
У рамках работы семінара адбылася прэзентацыя базы даных «ТБЗ Ляхавіцкі» і наведванне самога ААТ «Тарфабрыкетны завод Ляхавіцкі». Акрамя таго, удзельнікі семінара наведалі з экскурсіяй Грушаўскі сядзібна-паркавы комплекс.