Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Музейна-бібліятэчны занятак «Гісторыка-культурная памяць Беларусі ў рукапісных дакументах»

Музейна-бібліятэчны занятак «Гісторыка-культурная памяць Беларусі ў рукапісных дакументах»

Музейна-бібліятэчны занятак «Гісторыка-культурная памяць Беларусі ў рукапісных дакументах»

У сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага захоўваюцца не толькі рэдкія друкаваныя выданні (кнігі, брашуры, часопісы, улёткі), але і ўнікальныя рукапісныя дакументы XVI  пачатку XX стагоддзя, сярод якіх «Інвентары» базыльянскага манастыра ў в. Вольна Навагрудскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Заснаваны манастыр у 1632 годзе, у другой палове XVIII стагоддзя пры ім быў узведзены новы каменны храм, асвечаны ў гонар Святой Тройцы, — сапраўдны шэдэўр стылю «віленскага барока». Пры кляштары мелася школа, дзе вучыўся будучы вядомы мастак і скульптар Рафаіл Слізень. «Інвентары» маюць вялікую гістарычную каштоўнасць: яны праліваюць святло на дзейнасць аднаго з самых цікавых на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці манастыроў.

 

Пазнаёміцца з гэтымі ўнікальнымі дакументамі можна на музейна-бібліятэчных занятках «Гісторыка-культурная памяць Беларусі ў рукапісных дакументах», якія праводзяцца супрацоўнікамі сектара рэдкай кнігі.

 

18 верасня 2024 г. занятак наведалі студэнты 2-га курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна.

 

Запрашаем усіх жадаючых на музейна-бібліятэчныя заняткі і аглядныя экскурсіі па музейна-выставачнай экспазіцыі сектара!

 

Сектар рэдкой кнігі

+375 162 57 48 30


Зварот да спісу