Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжнае лета: размова аб прачытаным Сустрэча ў клубе «Кантэкст»

Кніжнае лета: размова аб прачытаным Сустрэча ў клубе «Кантэкст»

Кніжнае лета: размова аб прачытаным Сустрэча ў клубе «Кантэкст»

Улетку ў чытацкага клуба «Кантэкст» здарыліся вакацыі, перазагрузка. За гэты час удзельнікі прачыталі шмат кніг і з задавальненнем падзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі на вераснёўскай сустрэчы «Кніжнае лета: размова аб прачытаным».

 

Як аказалася, большасць чыталі беларускіх аўтараў — як класікаў (Іван Шамякін, Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Майсей Кульбак і інш.), так і сучаснікаў (Наталля Беланожка, Алеся Кузняцова і інш.). Хтосьці захапіўся іранічнымі, дасціпнымі кнігамі (Саслан Пліеў «Иногда нам снятся старые собаки»; Яцэк Галіньскі «Пани Зофья. У вас колесо отвалилось», «Пани Зофья. Вы всё перепутали» і інш.) і атрымалі ад іх шмат добрых эмоцый.

 

Для кагосьці лета  гэта чытанне дзіцячых твораў («Когда отдыхают ангелы» Марыны Аромштам). Удзельніца сустрэчы зачытала ўрыўкі з тэксту, якія яе асабліва закранулі, і ўсе з задавальненнем слухалі.

 

Навінку папулярнага нямецкага аўтара Берхарда Шлінка «Внучка» прачытала чатыры ўдзельнікі клуба і водгукі аказаліся супярэчлівымі. Камусьці гістарычная частка была вельмі цікавая, іншыя з задавальненнем сачылі за сямейнай лініяй. Але ўсе былі аднадушныя, што кніга змястоўная, філасофская і глыбокая. Многім спадабаўся яшчэ адзін нямецкі аўтар — Даніэль Шпек, і яго гістарычныя раманы «Piccola Сицилия», «Bella Германия» і «Улица Яффо».

 

Моцнае ўражанне зрабіла кніга «Гонки на мокром асфальте» Гарта Стайна. Гэта кранальная гісторыя, расказаная сабакам. Кніга пра лабрадора і яго гаспадара гоншчыка, пра іх сям'ю, узлёты і падзенні. Па меркаванні чытача, гэтая гісторыя натхняе на перамогі над сабой.

 

Фрэдрык Бакман — па-ранейшаму адзін з самых чытаемых шведскіх аўтараў у ўдзельнікаў нашага клуба. Яго кнігі аб людзях рознага ўзросту і прафесій і кранальныя, і смешныя адначасова. Адна чытачка з радасцю падзялілася ўражаннем аб апошняй кнізе з трылогіі аб хакеістах «После бури». Многія сышліся на думцы, што гэта вельмі таленавіты аўтар, які піша з лёгкай іроніяй, і, мяркуючы па ўсім, яшчэ і добры чалавек.

 

Прагучала шмат цікавых водгукаў аб творчасці Рыгора Кановіча («Улыбнись нам, Господи», «Козлёнок за два гроша» «Продавец снов»). Яго творы павучальныя і прымушаюць задумацца аб людскіх — сваіх і чужых — учынках.

 

Закранулі і кнігі нон-фікшн («XX-мозг. Новейшие открытия, которые помогут женщинам укрепить когнитивное здоровье, поддерживать гормональный баланс и предупредить болезнь Альцгеймера» Лайзы Масконі), кнігі з серыі «ЖЗЛ» («Бестужев-Марлинский» Голубава). Распавесці пра ўсё немагчыма. Далучайцеся да клуба і адкрывайце разам з намі новыя кніжныя гарызонты!

 

Аддзел абанемента

+375(162) 57-48-09


Зварот да спісу