Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Імёны гісторыі Перамогі»: урок патрыятызму

«Імёны гісторыі Перамогі»: урок патрыятызму

«Імёны гісторыі Перамогі»: урок патрыятызму

2025 год — год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтае свята з'яўляецца найважнейшай часткай агульнай гісторыі народаў былога Савецкага Саюза, аб'яднаных імкненнем захаваць гістарычную памяць аб гэтай вайне і перадаць яе наступным пакаленням.


У рамках святкавання важнай даты ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага стартавала гісторыка-асветніцкая акцыя «Мы — спадкаемцы Перамогі», якая ўключыла шэраг мерапрыемстваў: урок патрыятызму «Імёны гісторыі Перамогі», міжкультурны дыялог «Вялікая Айчынная вайна (1941–1945): урокі гісторыі», інтэрактыўны гістарычны маршрут «Беларусь і Расія: сімвалы агульная памяці» і перасоўную экспазіцыю «Перамога, якая нас аб'ядноўвае».


12 сакавіка 2025 г. адбылася першая сустрэча акцыі — урок патрыятызму «Імёны гісторыі Перамогі».


У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа. Дзеці даведаліся пра найважнейшыя бітвы Вялікай Айчыннай вайны, пра шматлікія прыклады гераізму беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў пры абароне Брэсцкай крэпасці, на франтах вайны і ў варожым тыле, аб укладзе ўсяго савецкага народа ў Перамогу. Прысутным таксама была прадстаўлена выстава «Перамога, якая нас аб'ядноўвае». Асаблівую цікавасць у гасцей бібліятэкі выклікала віктарына «Дарогі вайны — дарогі Перамогі», па выніках якой лепшыя каманды былі адзначаны дыпломамі.


Напрыканцы сустрэчы навучэнцы напісалі лісты ветэранам, у якіх выказалі шчырыя словы падзякі за доблесць і адвагу, праяўленую ў гады ваеннага ліхалецця, за мірнае неба над галавой, за Перамогу.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу