Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«500 лет спустя: «Малая подорожная книжка» Ф. Скорины»

«500 лет спустя: «Малая подорожная книжка» Ф. Скорины»

«500 лет спустя: «Малая подорожная книжка» Ф. Скорины»

10 студзеня 2022 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага адкрыецца выстава «500 лет спустя: «Малая подорожная книжка» Ф. Скорины».


Вялікі палачанін Францыск Скарына быў не толькі першадрукаром, асветнікам, вучоным, паэтам і ўрачом, але таксама і падарожнікам. Скарына шмат ездзіў па Еўропе, вучыўся, працаваў, выконваў дыпламатычныя місіі. Магчыма, менавіта таму, ён і стварыў «Малую падарожную кніжку». Кніга была нязвыкла маленькага фармату — адна восьмая ліста, што было зручным для падарожнікаў і дазваляла вазіць яе з сабой.


У склад «Малой падарожнай кніжкі» уваходзяць: «Псалтыр», «Часасловец», «Шасцідневец», «Саборнік», акафісты, каноны. У адзінай вокладцы 21 кніга. Францыск Скарына першым у кірылічным кнігадрукаванні пачаў выкарыстоўваць тытульныя аркушы. У «Малой падарожнай кніжцы» 5 тытулаў у выглядзе назвы кнігі, прыгожа ўпісаных у гравіраваную арнаментальную рамку. Агульнага тытульнага ліста няма, ці ён не захаваўся да нашага часу. Дэкаратыўнае ўбранне «Малой падарожнай кніжкі» ўражвае. Яна ўпрыгожана ўнікальнымі гравюрамі, застаўкамі і ініцыяламі. Кніга была выдадзена каля 1522 года ў Вільні ва ўласнай друкарні Скарыны, якая стала першай у Вялікім Княстве Літоўскім і ва Усходняй Еўропе.


Выстава сабрала розныя выданні фонду аддзела: зборнікі, каталогі выстаў, энцыклапедыі, якія знаёмяць чытачоў не толькі з матэрыяламі пра «Малую падарожную кніжку», але і на яе прыкладзе расказваюць пра друкаваныя станкі, паперу, шрыфты, гравюры, графічнае афармленне і пераплёты, якія выкарыстоўваў Ф. Скарына.


Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае факсімільнае выданне «Малой падарожнай кніжкі».


Запрашаем ўсіх жадаючых наведаць нашу выставу.



Отдел редкой книги

Контактный телефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу