Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў займаецца метадычным, арганізацыйным і тэхнічным забеспячэннем работ у галіне аўтаматызацыі Бібліятэкі і бібліятэк Брэсцкай вобласці, якія адносяцца да сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
На сёняшні час у бібліятэцы функцыянуе лакальная вылічальная сетка, у якой задзейнічана 118 працоўных месцаў, сярод іх — 12 месцаў для карыстальнікаў.
Асноўнымі напрамкамі работы аддзела з'яўляюцца:
* Аптымізацыя ўнутрыбібліятэчных працэсаў на аснове аўтаматызацыі асноўных функцыянальных комплексаў задач, што ажыццяўляецца з дапамогай эксплуатацыі АБІС ALIS-WEB (распрацоўшчык НВФ «ІНЕАК»). Падтрымка эксплуатацыі АБІС «ALIS-Web» ажыццяўляецца на аснове пастаяннага адміністравання аўтаматызаванай сістэмы, своечасовага абнаўлення яе модуляў, у адпаведнасці з патрабаваннямі рэспубліканскіх праграм па бібліятэчнай справе;
* Развіццё і падтрыманне ў працаздольным стане камп’ютарнай сеткі Бібліятэкі і аўтаматызаваных рабочых месцаў Бібліятэкі;
* Функцыянаванне комплексу тэхнічных і праграмных сродкаў Бібліятэкі забяспечваецца своечасовай тэхнічнай падтрымкай і абнаўленнем;
* Адміністраванне лакальных камп’ютарных сетак, сервернага і тэлекамунікацыйнага абсталявання забяспечваецца пры дапамозе наладжвання, падтрымкі, дыягностыкі і ліквідацыі праблем, якія ўзнікаюць у рабоце камп’ютарнай сеткі;
* Актуалізацыя і захаванасць уласных электронных рэсурсаў Бібліятэкі забяспечваецца шляхам стварэння архіўных копій на серверах Бібліятэкі і яе структурных падраздзяленняў, на знешніх носьбітах.
* Падтрымка і абнаўленне сайта Бібліятэкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб сайце. Аддзел забяспечвае якаснае выкананне ўсіх відаў работ на праграмным узроўні, непасрэдна звязаных з эксплуатацыяй Сайта: размяшчэнне новай і выдаленне састарэлай інфармацыі, публікацыя інфармацыі з баз даных, распрацоўка новых web-старонак, рэалізацыя палітыкі размежавання доступу і забеспячэнне бяспекі інфармацыйных рэсурсаў;
* Развіццё камунікацыйнай сістэмы Бібліятэкі і садзейнічанне ў рэалізацыі інфармацыйных паслуг на электроннай базе рэалізуецца праз магчымасць прадастаўлення доступу да інфармацыйных рэсурсаў і паслуг у сеткавым рэжыме, і дасягаецца такімі сродкамі, як: web-сайт Бібліятэкі, форум, арганізацыя дыстанцыйнага інфармацыйнага пошуку ў электронным каталогу.
* Функцыянаванне і ўдасканаленне сістэмы абслугоўвання карыстальнікаў Бібліятэкі на аснове інфармацыйных тэхналогій забяспечваецца праз развіццё віртуальнага бібліятэчнага сэрвісу — службу «Спытай бібліятэкара» на сайце Бібліятэкі;
* Метадычная работа ўключае ў сябе кансультаванне і аказанне метадычнай і практычнай дапамогі спецыялістам бібліятэк Брэсцкай вобласці па пытаннях рэалізацыі працэсаў аўтаматызацыі бібліятэк і развіцця інфармацыйных тэхналогій;
* Прапрацоўка перспектыўных напрамкаў развіцця ў сферы інфарматызацыі Бібліятэкі ажыццяўляецца шляхам вывучэння інавацыйных напрамкаў у сферы развіцця бібліятэчных інфармацыйных тэхналогій, распрацоўкі і прасоўвання канкрэтных прапаноў і праектаў;
У Бібліятэцы аўтаматызаваны наступныя працэсы:
* камплектаванне і апрацоўка дакументаў;
* стварэнне бібліяграфічных баз даных рознай тэматыкі;
* рэгістрацыя чытачоў;
* абслугоўванне чытачоў;
* МБА.
Заг. аддзела: Мазур Андрэй Геннадзевіч
Рэжым работы: 8:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Санітарны дзень: апошняя серада кожнага месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл .: 375(162) 57 48 75
e-mail: otdel.it.bibl@gmail.com
e-mail: library_brl.by@mail.ru