Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы (АІБР) — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, якое ажыццяўляе інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў шляхам фарміравання і выкарыстання баз дадзеных электроннага каталога, традыцыйных каталогаў і картатэк, універсальнага фонду даведачных і бібліяграфічных выданняў, а таксама з дапамогай выкарыстання рэсурсаў лакальнага і аддаленага. доступу.


Даведачна-бібліяграфічны фонд АІБР налічвае 1746 экз. дакументаў. («Беларуская энцыклапедыя», «Большая Российская энциклопедия», «Новая Российская энциклопедия», «Большая энциклопедия издательства “ТЕРРА”», «Большая советская энциклопедия», «Британика», «Оксфордская иллюстрированная энциклопедия» і інш.), некаторыя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі рускай і беларускай моў, энцыклапедычныя і тэрміналагічныя слоўнікі і іншыя даведачныя выданні.


Да паслуг чытачоў — электронны каталог (ЭК), які ўключае наступныя бібліяграфічныя базы дадзеных уласнай генерацыі:

  1. аўтарэфераты дысертацый;
  2. аўдыё- і відэадакументы;
  3. ізавыданні;
  4. ізавыданні (аналітыка);
  5. картаграфічныя дакументы;
  6. кнігі;
  7. краязнаўчая літаратура;
  8. навукова-тэхнічныя дакументы;
  9. нотныя дакументы;
  10. нотныя дакументы (аналітыка);
  11. перыядычныя выданні;
  12. артыкулы;
  13. электронныя дакументы;
  14. электронныя рэсурсы.

АІБР па запытах карыстальнікаў выконвае ўсе віды даведак, у тым ліку віртуальныя.


Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне ажыццяўляецца на аснове выкарыстання даведачна-бібліяграфічнага апарата (СБА), даведачна-бібліяграфічнага фонду (СБФ) бібліятэкі, інфармацыйных рэсурсаў лакальнага і аддаленага доступу. Аддзел курыруе работу віртуальнай службы «Спытай бібліятэкара».


У АІБР знаходзяцца алфавітны каталог, каталог аўтарэфератаў, сістэматычны каталог, сістэматычная картатэка артыкулаў (СКС).


АІБР займаецца падрыхтоўкай бібліяграфічных паказальнікаў, спісаў і іншых інфармацыйных матэрыялаў па актуальных тэмах.


АІБР арганізоўвае працу па павышэнні ўзроўню бібліяграфічных ведаў розных груп карыстальнікаў, ажыццяўляе індывідуальныя і групавыя кансультацыі па выкарыстанні СБА.


АІБР аказвае дадатковыя платныя паслугі:

  • рэдагаванне бібліяграфічнага апісання;
  • удакладненне элементаў бібліяграфічнага апісання;
  • ксеракапіраванне;
  • раздрукоўка тэматычных спісаў літаратуры з электроннага каталога;
  • вывад інфармацыі на друкаваны носьбіт (друк чорна-белы);
  • праверка на вірусы здымнага носьбіта;
  • капіраванне файлаў на электронны носьбіт заказчыка;
  • выдача выданняў павышанага попыту, электронных дакументаў, перыядычных выданняў дадому;

Заг. аддзелам: Зайко Аляксандр Пятровіч.

Рэжым працы: 10:00 – 19:00.

Выхадны дзень: пятніца.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, бул. Касманаўтаў, 48.

Тэл: +375 (162) 51 75 36.

Электронная пошта: ibobrest@gmail.com


Сектар даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання
Тэл.: +375 162 57 48 77
Электронная пошта: brlibobob@yandex.by


Сектар стварэння аналітычных бібліяграфічных запісаў
Заг. сектарам: Леанчук Святлана Іванаўна
Тэл.: +375 162 57 48 77


Сектар стварэння рэтраспектыўных бібліяграфічных запісаў/span>
Заг. сектарам: Галавейка Аксана Аляксандраўна
Тэл.: +375 162 57 48 77


Сектар бібліяграфіі спецыяльных відаў дакументаў
Заг. сектарам: Прыходзька Іна Барысаўна
Тэл.: +375 162 57 48 78


Сектар рэгіянальнай бібліяграфіі


Сектар рэгіянальнай бібліяграфіі ўваходзіць у склад аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы.


Асноўныя задачы дзейнасці сектара:

  • вядзенне і папаўненне асноўных краязнаўчых бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных, у т.л. БД «Краязнаўчая літаратура» Электроннага каталога і РСЭК Брэсцкай вобласці;
  • праца па аналітычным роспісе крыніц краязнаўчай інфармацыі, удзел у стварэнні бібліяграфічных запісаў на краязнаўчыя дакументы, якія паступаюць у бібліятэку;
  • правядзенне навукова-даследчай работы па краязнаўстве;
  • папулярызацыя краязнаўчых дакументаў сродкамі бібліяграфічнай і масавай работы, ажыццяўленне індывідуальнага і групавога бібліяграфічнага інфармавання па краязнаўстве;

Заг. сектарам: Сухапар Уладзімір Васільевіч.

Рэжым працы: 8:30 – 17:30, абедзенны перапынак 13:00 – 14:00.

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, бул. Касманаўтаў, 48.

Тэл.: + 375 162 57 48 32.

Электронная пошта: bibbrest@mail.ru


Зварот да спісу