Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел арганізацыі каталогаў — структурнае падраздзяленне, асноўнай задачай якога з'яўляецца фарміраванне сістэмы каталогаў бібліятэкі, а таксама стварэнне і папаўненне Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці. Створаны 1 лютага 2016 г. у выніку пераўтварэння сектара арганізацыі каталогаў, сфарміраванага ў 2001 г. на базе аддзела апрацоўкі літаратуры і арганізацыі каталогаў.
Асноўныя напрамкі работы аддзела:
· арганізацыя, вядзенне, рэдагаванне і ўдасканаленне сістэмы каталогаў у традыцыйным і аўтаматызаваным рэжымах у адпаведнасці з патрабаваннямі бібліятэчнай навукі і практыкі;
· каардынацыя работы па падтрыманні электроннага каталога бібліятэкі ў працоўным стане: актуалізацыя, кантроль, карэкціроўка бібліяграфічных запісаў у адпаведнасці з патрабаваннямі сістэмы фарматаў BELMARC;
· арганізацыйнае і метадычнае кіраўніцтва публічнымі бібліятэкамі вобласці па стварэнню карпаратыўнага інфармацыйнага рэсурсу «Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці».
Загадчык аддзела: Цанда Юлія Уладзіміраўна.
Рэжым працы: 08:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Кантактная інфармацыя: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (3 паверх).
Тэл.: +375 162 52 72 81.