![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Сектар краязнаўства — структурнае падраздзяленне Бібліятэкі, якое з’яўляецца цэнтрам яе краязнаўчай дзейнасці.
Асноўным зместам работы з’яўляецца: выяўленне, збор, арганізацыя, захаванне і выдача для карыстання чытачам краязнаўчых і рэгіянальных друкаваных дакументаў.
Фонд сектара налічвае больш за 47 тыс. экз. кніг, каля 40 папак «малых форм» друкаваных выданняў Брэсцкай вобласці (афіш, плакатаў, паштовак і інш.) на беларускай, рускай, украінскай і польскай мовах, больш за 150 назваў беларускіх перыядычных выданняў.
У карыстанне чытачам прадастаўлены аб’ёмны даведачна-бібліяграфічны апарат:
• краязнаўчы (традыцыйны) сістэматычны каталог;
• храналагічны каталог мясцовых выданняў;
• электронная база даных (ЭБД) «Краязнаўчая літаратура»;
• энцыклапедычныя і даведачныя выданні.
Асаблівую цікавасць выклікае субдамен «Краязнаўства Берасцейшчыны», які аб’ядноўвае і каардынуе краязнаўчую інфармацыю Бібліятэкі і бібліятэк вобласці.
Сектар ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і фонду асноўнага кнігазахавання ў рэжыме чытальнай залы.
Сектар вядзе асветніцкую дзейнасць — арганізуе прэзентацыі кніг, кніжныя выставы, літаратурныя вечарыны і сустрэчы з цікавымі людзьмі, удзельнічае ў доўгатэрміновых праектах Бібліятэкі.
Сектар аказвае дадатковыя платныя паслугі:
• выдача выданняў павышанага попыту дадому;
• тэматычны падбор літаратуры;
• выдача дакументаў з фондаў сектара для фотаздымкі на абсталяванні карыстальніка ў межах бібліятэкі;
• праверка на вірусы здымнага носьбіта;
•арганізацыя тэматычных выязных выстаў з бібліяграфічным аглядам да іх па запыту заказчыка.
Заг. структурным падраздзяленнем: Жэлянгоўская Ірына Іванаўна
Рэжым работы: 10:00–19:00
Выхадны дзень: пятніца
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (3-ці паверх)
Тэл.: +375 162 57 48 79
Электронная пошта: kb.brl@mail.ru