Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел захоўвання асноўнага фонду — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, задачай якога з'яўляецца арганізацыя, улік і забеспячэнне захаванасці асноўнага фонду бібліятэкі. Фонд аддзела — галіновая літаратура навуковага і навукова-папулярнага характару, энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі, манаграфіі, зборы твораў класікаў сусветнай і айчыннай літаратуры. А таксама беларускія і расійскія перыядычныя выданні мінулых гадоў.
Дакументы кожнага віду згрупіраваны ў падфонды:
• кнігі (224 950 экз.);
• часопісы (1167 назваў, 284 677 экз.);
• газеты (6980 падшывак, 454 назваў);
• аўтарэфераты дысертацый (12 534 экз).
У аддзеле захоўвання асноўнага фонду выдзелена калекцыя класікаў марксізму-ленінізму (1 025 экз. дакументаў).
Аддзел захоўвання асноўнага фонду ўзаемадзейнічае з іншымі структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі:
• атрымлівае новыя дакументы з аддзела камплектавання фондаў і перадае іх у іншыя падраздзяленні бібліятэкі;
• прымае літаратуру з аддзелаў абслугоўвання чытачоў, якая мала пытаецца, але не страціла каштоўнасці;
• прымае на захоўванне перыядычныя выданні мінулых гадоў;
• ажыццяўляе выдачу літаратуры ў чытальныя залы і аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы па чытацкіх запытах.
Адзіныя і апошнія экземпляры кніг, часопісаў, падшывак газет захоўваюцца ў фондзе пастаянна.
Даведачны апарат аддзела захоўвання асноўнага фонду складаюць:
• тапаграфічны каталог;
• алфавітная картатэка часопісаў;
• алфавітная картатэка газет.
Загадчык аддзела: Выступкіна Наталля Мікалаеўна.
Рэжым працы: 10:00-19:00.
Выхадны дзень: пятніца.
Санітарны дзень: апошняя серада месяца.
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.
Тэл.: +375 162 57 48 73.
Міжбібліятэчны абанемент (МБА) і абменны фонд — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, галоўнай задачай якога з’яўляецца поўнае і хуткае задавальненне запытаў чытачоў на кнігі, якія адсутнічаюць у бібліятэцы.
МБА дае магчымасць аддаленым карыстальнікам атрымліваць комплекс паслуг, якія ўключаюць: бібліяграфічную падтрымку заказаў, пошук у разнастайных базах даных, выдачу арыгіналаў дакументаў у часовае карыстанне. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага падтрымлівае сувязі з усімі ўніверсальнымі і галіновымі цэнтрамі МБА Рэспублікі Беларусь.
Абменны фонд фарміруецца з пасіўнай часткі бібліятэчных дакументаў, якія не страцілі сваёй навуковай і гістарычнай каштоўнасці, налічвае каля 3 тыс. экз. дакументаў на рускай і беларускай мовах.
Асноўныя задачы абменнага фонду:
• фарміраванне абменнага фонду з мэтай захоўвання дакументаў, якія мала пытаюцца, і папаўнення ўласных фондаў бібліятэкі;
• удзел у абласным, рэспубліканскім і міжнародным дакументаабмене;
• інфармаванне бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў аб складзе абменнага фонду бібліятэкі шляхам складання і распаўсюджвання спісаў дакументаў, прызначаных для абмену і размеркавання;
• правядзенне для спецыялістаў вобласці мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі і абмене вопытам у сферы ўнутрырэспубліканскага і міжнароднага дакументаабмену.
Асноўныя крыніцы камплектавання абменнага фонду:
• дары;
• уласныя выданні бібліятэкі;
• дакументы, спісаныя з прычыны дублетнасці, з дзеючых фондаў бібліятэкі і фондаў іншых бібліятэк вобласці;
• дакументы, якія закупляюцца для міжнароднага абмену, згодна з дагаворамі аб супрацоўніцтве.
Супрацоўнік МБА і абменнага фонду: вядучы бібліятэкар Наўрасюк Таццяна Міхайлаўна.
Рэжым працы: 10:00-19:00.
Выхадны дзень: пятніца.
Санітарны дзень: апошняя серада месяца.
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.
Тэл.: +375 162 57 48 74.
е-mail: mba.brest@mail.ru (па пытаннях МБА).
е-mail: obmen.fond.brest@gmail.com (па пытаннях абменна фонду).