Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці — структурнае падраздзяленне бібліятэкі, дзейнасць якога накіравана на фарміраванне і задавальненне інфармацыйных, культурных, забаўляльных і творчых патрэб карыстальнікаў; стварэнне станоўчага іміджу бібліятэкі ў соцыуме і прыцягненне ўвагі грамадскасці да яе рэсурсаў і паслуг.
Асноўныя напрамкі работы аддзела:
• вывучэнне, аналіз і ўкараненне ў практыку інавацыйнага вопыту бібліятэк па арганізацыі сацыякультурнай і маркетынгавай дзейнасці, забеспячэнне максімальнага задавальнення інфармацыйных, культурных, забаўляльных і творчых патрэб карыстальнікаў, дасягненне максімальнай эфектыўнасці бібліятэчнай дзейнасці;
• прасоўванне інфармацыйнага патэнцыялу бібліятэкі ў Інтэрнет-прасторы (вядзенне сайта, старонак бібліятэкі ў сацыяльных сетках);
• устанаўленне, падтрыманне і развіццё сувязей з грамадскасцю, партнёрамі і СМІ з мэтай ажыццяўлення сумесных праектаў і супрацоўніцтва;
• арганізацыя і правядзенне грамадска-палітычных, адукацыйных, культурных, асветніцкіх і інш. мерапрыемстваў, экскурсій;
• выдавецка-паліграфічная, рэдактарская дзейнасць;
• фарміраванне і развіццё традыцый у бібліятэцы.
Загадчык аддзела: Міхайлава Вікторыя Аляксандраўна.
Рэжым працы: 08:30–17:30, абедзенны перапынак: 13:00–14:00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Санітарны дзень: апошняя серада месяца.
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.
Тэл.: +375 162 57 48 76
E-mail: culturaldepartmentlibrary@gmail.com