![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У кастрычніку 2021 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала дзейнічаць новая экспазіцыя «Прижизненные издания классиков русской литературы», дзе будуць прадстаўлены кнігі, выдадзеныя ў XIX – пачатку XX ст. Яны цікавыя выдавецкім афармленнем, уладальніцкімі знакамі, індывідуальнай гісторыяй, якую часам яшчэ трэба будзе вывучаць.
Прыжыццёвыя выданні Л. М. Талстога, Г. І. Успенскага, М. Горкага, І. А. Буніна, Б. Л. Пастэрнака і іншых класікаў каштоўныя і прывабныя тым, што менавіта іх аўтары чакалі ўбачыць і трымалі ў руках. Менавіта гэтыя выданні чыталі іх сябры, калегі, сучаснікі. Яны не толькі паказваюць кожнага аўтара як прадстаўніка свайго часу, але і аднаўляюць карціну рускага літаратурнага жыцця другой паловы XIX – пачатку XX ст.
Усе класікі з вялікай патрабавальнасцю ставіліся да выдання сваіх кніг. Афармляліся яны звычайна строга і проста, хоць былі разлічаны на розныя катэгорыі насельніцтва і выходзілі ў розных друкарнях.
Няўмольны час (некаторыя з прэзентаваных кніг даўно перасягнулі стогадовы рубеж), невялікія наклады (2-3 тыс. асобнікаў — звычайны наклад таго часу) робяць прыжыццёвыя выданні гэтых аўтараў рарытэтнымі.
Запрашаем усіх аматараў рускай класічнай літаратуры наведаць аддзел рэдкай кнігі і пазнаёміцца з экспазіцыяй, якая будзе дзейнічаць да сярэдзіны лістапада.
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30