|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
2 красавіка 2026 года ў Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася прэзентацыя ўнікальнага краязнаўчага выдання «Беларусь. Зямля пад белымі крыламі. Брэсцкая вобласць». У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.
Выданне, прадстаўленае дырэктарам выдавецтва «Беларусь», старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам, з'яўляецца першай кнігай у серыі «Беларусь. Зямля пад белымі крыламі». На двухстах старонках кніга раскрывае шматграннасць Брэсцкай вобласці, асвятляе яе шматвяковую гісторыю, прыродныя багацці, культурную спадчыну, народную творчасць і сучасныя дасягненні ў розных галінах эканомікі.
Кніга ўжо паступіла ў фонд Брэсцкай абласной бібліятэкі і даступна чытачам. Чакаем вас!
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76