Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі: умацоўваем сувязі і захоўваем памяць

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі: умацоўваем сувязі і захоўваем памяць

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі: умацоўваем сувязі і захоўваем памяць

2 красавіка — у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага працягнула добрыя традыцыі правядзення відэамастоў з бібліятэкамі-партнёрамі з Расійскай Федэрацыі. Сустрэчы прайшлі з Пензенскай абласной бібліятэкай для дзяцей і юнацтва і Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай імя Н. К. Крупскай. На наступны дзень — 3 красавіка — адбыўся тэлемост з Пензенскай абласной бібліятэкай імя М. Ю. Лермантава.


Гэтае свята, якое сімвалізуе моцнае сяброўства, культурную блізкасць і шматгадовае плённае супрацоўніцтва нашых краін, сёлета мае асаблівае значэнне: з дня падпісання дагавора, які стаў асновай для Саюзнага ўзаемадзеяння, прайшло 30 гадоў.


«СУГУЧНАСЦЬ: героі і подзвігі» — дыялог пакаленняў. Відэамост з Пензенскай абласной бібліятэкай для дзяцей і юнацтва прайшоў ужо чацвёрты раз і быў прысвечаны тэме захавання агульнай гістарычнай памяці і сувязі паміж пакаленнямі. У сустрэчы прынялі ўдзел дзевяцікласнікі сярэдняй школы № 3 г. Брэста і іх равеснікі з Пензы. Брастаўчане падзяліліся гісторыямі пра юнага абаронцу Брэсцкай крэпасці Пецю Клыпу, першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата, падлетка Рамана Кагадоўскага і Аляксея Талая, жыццё якога само па сабе ўжо з'яўляецца сапраўдным подзвігам. У сваю чаргу юныя пензенцы расказалі пра двойчы Героя Савецкага Саюза Васіля Глазунова, «гаўроша» Брэсцкай крэпасці Пятра Кацельнікава (ураджэнца Пензеншчыны), Аляксандра Мілюкова — аўтара сцэнарыя легендарнага фільма «Экіпаж машыны баявой», а таксама пра Марыну Плотнікаву — першую жанчыну-Героя Расіі. Спадзяёмся, што гэты жывы дыялог стане для ўдзелінкаў мерапрыемства арыенцірам, свайго рода «ўнутраным компасам» і надзейнай абаронай ад абыякавасці.


«Час быць разам!» — так называлася відэасустрэча з Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай імя Н. К. Крупскай. Яна сабрала спецыялістаў дзвюх бібліятэк і літаратараў — прадстаўнікоў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Астраханскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі. Удзельнікі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва, магчымасці культурнага абмену і, вядома ж, неацэннае значэнне літаратуры як магутнай сілы, якая аб’ядноўвае.


Відэамост з Пензенскай абласной бібліятэкай быў прысвечаны пытанням захавання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання маладых пакаленняў. Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Брэсцкай абласной бібліятэкі Ларыса Эдуардаўна Верамчук расказала калегам пра субдамен «Краязнаўства Берасцейшчыны», асноўная задача якога — папулярызацыя інфармацыі аб гісторыі і культуры нашага рэгіёну. Загадчык агульнай чытальнай залы Тамара Васільеўна Глазкова падзялілася вопытам фарміравання патрыятызму праз сацыякультурную дзейнасць. З боку Пензенскай абласной бібліятэкі дырэктар Уладзімір Іванавіч Пярвушкін прадставіў інавацыйны праект «Гонар», які рэалізуецца пры падтрымцы губернатара. Сутнасць праекта заключаецца ў размяшчэнні цытат выдатных землякоў на гарадскіх банэрах, адабраных у выніку адкрытага народнага галасавання. Вучоны сакратар «Лермантаўкі» Дзмітрый Юр'евіч Мурашоў распавёў аб праекце «Землякі», накіраваным на ўвекавечванне памяці кіраўнікоў рэгіёна шляхам усталёўкі бюстаў і вялікай краязнаўчай працы з боку бібліятэкі ў пошуку інфармацыі.


Бібліятэкі па праве лічацца захавальнікамі памяці і сапраўднымі драйверамі дыялогу. Мы перакананыя, што будучыня — менавіта ў такім плённым супрацоўніцтве!


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу