Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Жыццё — служэнне Айчыне: гісторыя Беларусі і Расіі ў асобах»: выстава ў аддзеле абанемента

«Жыццё — служэнне Айчыне: гісторыя Беларусі і Расіі ў асобах»: выстава ў аддзеле абанемента

«Жыццё — служэнне Айчыне: гісторыя Беларусі і Расіі ў асобах»: выстава ў аддзеле абанемента

2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У 2026 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня падпісання дамовы аб стварэнні супольнасці Расіі і Беларусі. Гэтае свята з'яўляецца сімвалам непарушнага братэрства, духоўнага радства, сапраўднага сяброўства, заснаванага на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі і падтрымкі. Забеспячэнне роўнасці правоў, стварэнне неабходных умоў для дастойнага жыцця і дабрабыту грамадзян заўсёды былі і застаюцца прыярытэтнай задачай у Саюзнай дзяржаве.


З 1 па 12 красавіка ў аддзеле абанемента будзе дэманстравацца кніжная экспазіцыя «Жыццё — служэнне Айчыне: гісторыя Беларусі і Расіі ў асобах». Выстава раскрывае гісторыю ў лёсах выдатных людзей, якія сталі нацыянальным здабыткам двух народаў. Гэта беларусы, якія пакінулі свой след у Расіі, і расіяне, якія звязалі свой лёс з Беларуссю.


На ёй прадстаўлены выданні, якія расказваюць пра слаўныя імёны нашай агульнай гісторыі. Храналагічныя рамкі: ад Сімяона Полацкага, пісьменніка і асветніка XVII стагоддзя (Сімеон Полацкі «Вирши», Мінск, 1990), да першага беларускага касманаўта Пятра Клімука («Пётр Клімук: жыццё і подзвіг касманаўта», Мінск, 2017); ад расійскага гісторыка XVIII стагоддзя Васіля Тацішчава (А. Р. Кузьмін «Татищев», Масква, 1987) да пісьменніка Сяргея Смірнова, які ўпершыню распавёў свету пра гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці (С. С. Смірноў «Брестская крепость», Мінск, 1991).


Безумоўна, на адной экспазіцыі складана паказаць матэрыялы пра ўсіх, хто пакінуў прыкметны след у гісторыі. Многія і многія выдатныя людзі Расіі і Беларусі вартыя ўвагі. І сёння большасць нашых сучаснікаў працягваюць умацоўваць повязі сяброўства спрадвеку родных і блізкіх адзін аднаму народаў. Час створыць новыя кнігі і ўпіша ў іх новыя імёны людзей, чые сэрцы належаць і Беларусі, і Расіі, чыімі справамі будуць ганарыцца будучыя пакаленні брацкіх народаў.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу