![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 3 кастрычніка па 4 лістапада 2024 г. у аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава «Педагог: прафесія ці пакліканне», прысвечаная Дню настаўніка.
Прафесій у свеце велізарнае мноства, але толькі адна з іх ляжыць у аснове іншых — гэта прафесія настаўніка. «Калі вы ўдала выберыце працу і ўкладзяце ў яе душу, то шчасце само Вас адшукае», — пісаў К. Д. Ушынскі.
Праца настаўніка не толькі высакародная, але і вельмі адказная і складаная. Галоўнай задачай сучаснага настаўніка з'яўляецца выхаванне высокамаральнай і адукаванай асобы. Каб выхаваць і навучыць сваіх выхаванцаў, настаўнік сам павінен быць высокамаральным і адукаваным чалавекам. Усе лепшыя педагогі заўсёды застаюцца ў памяці дзяцей не толькі канкрэтнымі ведамі, якія яны давалі на ўроках, але і тым багаццем, абаяннем розуму і душы, якія пераўтваралі ўнутраны свет вучня.
На выставе прадстаўлены публікацыі пра гісторыю педагогікі ў Беларусі («Выхаваўчая работа настаўнікаў у сярэдніх навучальных установах Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст.» Астрога; «Содержательно-организационные основания повышения квалификации педагогических кадров БССР в 1944–1991 годах» Радыгина), пра вядомых савецкіх педагогаў («Слово об учителе: [Макаренко]» Католікаў; «К. Д. Ушинский и современное образование: потери и обретения» К. В. Зялінскі), пра прафесіі настаўніка («Будущих учителей рождает учитель» Чачот; «Профессиональное самоопределение начинающего педагога: преодоление противоречий» Федарэнка і Матушкіна; «Миссия современного учителя» Барынаў) і іншыя.
Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Педагогическая наука и образование», «Педагогика», «Адукацыя і выхаванне», «Народная асвета», «Народное образование», «Воспитание школьников», «Диалог», «Выхаванне і дадатковая адукацыя», «Директор школы, гимназии, лицея» і інш.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39