Сектар літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага запрашае пазнаёміцца з кніжнай выставай «Зорка Манро». 1 чэрвеня галівудскай зорцы Мэрылін Манро споўнілася б 100 гадоў.
Асабістае жыццё актрысы, яе кар'ера і ранняя гібель у 36 гадоў да гэтага часу акружаны чуткамі і канспіралагічнымі тэорыямі. Мэрылін застаецца галоўным сімвалам кіно 1950–х, фатаграфіі акторкі ўпрыгожвалі звыш 800 вокладак часопісаў, а дзякуючы мастаку Эндзі Уорхолу яна стала абразом поп–арта. Яе выяву працягваюць цытаваць, а лёс кладзецца ў аснову сучасных фільмаў.
На выставе каля 30 крыніц інфармацыі, сярод якіх вы знойдзеце даследаванні Ганны Плантажэне, Энтані Самэрса, Адрыена Гомба, Рэндзі Тарабарэлі і Дональда Спота. Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе даступна да сярэдзіны ліпеня.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78