Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Скарбы Фабержэ»: выстава ў сектары літаратуры па мастацтве

«Скарбы Фабержэ»: выстава ў сектары літаратуры па мастацтве

«Скарбы Фабержэ»: выстава ў сектары літаратуры па мастацтве

У сектары літаратуры па мастацтве пачала працу кніжная выстава «Скарбы Фабержэ» да 180-годдзя з дня нараджэння геніяльнага ювеліра, чыя творчасць не толькі на стагоддзі праславіла самога майстра, але і ўзняла на недасягальную вышыню прэстыж рускага ювелірнага мастацтва канца XIX – пачатку XX ст.


Сярод дакументаў — кніга Ліліі Кузняцовай «Петербургские ювелиры XIX – начала XX века». Гэтае выданне — не толькі гісторыя рэчаў ва ўтылітарным кантэксце іх патэнцыйнага правэнансу. Гэта гісторыя, у якой лёсы ювелірных вырабаў рознага ўзроўню непарыўна пераплецены з лёсамі людзей, якія іх вырабілі, і людзей, якія імі валодалі. Кніга напісана даступнай, яркай, вобразнай мовай, дзякуючы чаму чытач апускаецца ў цудоўны велікасвецкі свет. Вялікую цікавасць уяўляе і зборнік мемуараў, артыкулаў, архіўных дакументаў па гісторыі рускага ювелірнага мастацтва «Фаберже и петербургские ювелиры» 1997 года выдання, які быў падораны бібліятэцы ў 2001 г. адным з аўтараў гэтай кнігі Валянцінам Скурловым.


Запрашаем усіх, хто цікавіцца ювелірным мастацтвам, пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу