|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
28 мая 2026 г. у аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага прайшоў пошукава-пазнавальны практыкум на тэму «Беларускія імёны Перамогі. Подзвіг беларускіх жанчын». Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы Брэсцкага каледжа — філіяла УА «БелДУТ».
Працуючы з часопісамі «Армія", «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Саюзная дзяржава», «Змена», «Алеся», «Армія», навучэнцы шукалі разгорнутыя адказы на пытанні аб подзвігах беларускіх жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе практыкума яны даведаліся:
• імя адзінай беларускай дзяўчыны-камандзіра танкавага батальёна ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
• імя беларускай удзельніцы жаночага авіяцыйнага фарміравання Гвардзейскага Таманскага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка («Начныя ластаўкі»).
• імя беларускі, якая здзейсніла «подзвіг Матросава» раней за самога Аляксандра Матросава.
• імя беларускай медсястры, чыё імя пісалі савецкія салдаты на танках, якія ідуць у бой.
• імя беларускіх жанчын, чый подзвіг стаў падставай для аб'яўлення ў фашысцкай Германіі дня жалобы другі раз за ўвесь перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Пошукава-пазнавальны практыкум не толькі пашырыў веды вучняў аб забытых і малавядомых старонках вайны, але і паказаў, якую вялікую ролю адыгралі беларускія жанчыны ў набліжэнні Перамогі. Праца з перыядычнымі выданнямі дапамагла маладым людзям адчуць сувязь часоў, развіла навыкі даследчага пошуку і крытычнага мыслення.
Аддзел перыядычных выданняў
+ 375 162 57 48 39