Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



30 гадоў часопісу «Армія»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

30 гадоў часопісу «Армія»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

30 гадоў часопісу «Армія»: выстава ў аддзеле перыядычных выданняў

З 18 траўня па 15 чэрвеня 2026 года ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага будзе экспанавацца выстава «Ваенны архіў. Часопісу «Армія» — 30 гадоў» з цыклу «Юбілейная гісторыя». 


Поўнакаляровы ілюстраваны часопіс «Армія» выдаецца з 1996 года. Для многіх чытачоў у Беларусі і за яе межамі ён стаў надзейнай і ўнікальнай крыніцай інфармацыі аб дзейнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іх візітнай карткай. З 2009 года часопіс выдае калектыў ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «Ваяр». 


На старонках выдання разглядаюцца пытанні будаўніцтва беларускай арміі, асвятляюцца праблемы ваеннай навукі, аналізуецца вопыт армій краін блізкага і далёкага замежжа. Часопіс «Армія» знаёміць чытачоў з магчымасцямі сістэм узбраенняў і перспектывамі іх развіцця, найноўшымі распрацоўкамі абароннага сектара эканомікі, прапагандуе перадавы вопыт патрыятычнага выхавання і дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі. 


На выстаўцы прадстаўлены публікацыі аб гісторыі стварэння часопіса і яго першым галоўным рэдактары, а таксама аб унікальных падраздзяленнях і людзях, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Айчыне, забытых старонках ваеннай гісторыі і сакрэтных архіваў.


Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах публікацый часопіса «Армія». 


Запрашаем наведаць экспазіцыю!

Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39



Зварот да спісу