![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
11 мая 2023 г. супрацоўнікі агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадставілі выставу «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» ў Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце. З матэрыяламі выставы азнаёміліся старшыня Брэсцкага гарвыканкама С. М. Лабадзінскі і намеснікі, супрацоўнікі ўсіх упраўленняў, службаў і аддзелаў.
Экспазіцыя ўключыла дакументальныя і аналітычныя крыніцы, навуковую, навукова-папулярную літаратуру, фотадакументы, публікацыі з перыядычнага друку, якія раскрываюць сутнасць нацысцкай палітыкі генацыду ў Беларусі і сведчаць велізарныя маштабы трагедыі.
Асаблівую цікавасць выклікаў зборнік дакументаў з серыі «Без тэрміну даўнасці» аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, выдадзены ў 2022 г. Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. У зборніку апублікавана 212 дакументаў, многія з якіх упершыню ўведзены ў навуковы абарот.
#бібліятэка_9/05 #библиотека_9/05 #lib_9/05
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76