ТВОРЧАСЦЬ

    Сваю літаратурную дзейнасць Ян Чачот распачаў недзе каля 1818 г. і звязана яна была з таварыствам філаматаў. Напеўнасць, шчырая непасрэднасць і празрыстасць вершаў Чачота дазвалялі ім вельмі лёгка класціся на музыку. У многіх песнях Яна Чачота адбіліся антыўрадавыя настроі моладзі, вольналюбівыя ідэі аўтара.
    Самы вялікі поспех мелі тыя філамацкія творы Яна Чачота, што былі напісаны па-беларуску. Першыя з такіх твораў, што дайшлі да нас, адносяцца да 1819 г. Акрамя таго, у літаратурнай спадчыне Яна Чачота вялікую цікавасць уяўляюць напісаныя ім на польскай мове балады. У аснове кожнай з іх ляжыць беларускае народнае паданне. Таксама сярод іншых твораў Яна Чачота вылучаюцца яго шматлікія вершы і песні, прысвечаныя Зосі Малеўскай — сапраўднай музе паэта.
    Недзе ў 1842–1844 гг з’явіліся з-пад пяра паэта «Спевы пра даўніх ліцвінаў...». Такім чынам аўтар здзейсніў сваю мару расказаць у паэтычных радках пра гістарычнае мінулае роднай Беларусі, пра часы Вялікага Княства Літоўскага.

Тытульны ліст «Сялянскія песні з-над Нёмана
і Дзвіны» 1846 г.

    Але сваё галоўнае прызванне Ян Чачот бачыў у збіранні і вывучэнні беларускага фальклору, якому надаваў вялікае значэнне ў змаганні за народнасць літаратуры, за яе дэмакратычнасць. На працягу 1837–1846 гг. паэт здолеў сабраць і выдаць у шасці зборніках беларускія народныя песні «З-над Нёмана і Дзвіны», а таксама іншыя жанры фальклору: прыказкі, прымаўкі, загадкі. Сваімі зборнікамі Ян Чачот паказаў, што за неацэнныя багацці хаваюцца ў народзе.
    Вялікай увагі заслугоўвае і публіцыстыка Яна Чачота. Тое, за што змагаўся ён у сваіх мастацкіх творах, тут выказваў непасрэдна, прама. Вельмі многія думкі паэта гучаць актуальна і сёння. Вось як, напрыклад, кажа паэт пра грамадзянскую актыўнасць чалавека, пра яго патрыятычныя абавязкі: «...асабістае шчасце — у шчасці грамадскім: дбаць пра грамадскае дабро — значыць памнажаць дабро ўласнае». З публіцыстыкі, асабліва з уступных артыкулаў да зборнікаў беларускага фальклору, добра бачна, якое вялікае значэнне надаваў паэт вывучэнню народнай творчасці, збіранню і зберажэнню скарбаў традыцыйнай культуры беларусаў, як высока цаніў ён першародную прыгажосць іх вуснай паэзіі.
    З глыбокай павагай ставіўся Ян Чачот да мовы роднага яму беларускага народа, якую ён называў крывіцкай. Паэт марыў пра граматыку і фундаментальны слоўнік роднага «крывіцкага дыялекту», які ён узносіў на адзін узровень з польскім, рускім і ўкраінскім. Чачот пачаў сам складаць слоўнік найбольш адметных слоў і выразаў Наваградчыны, займаўся дэталёвым разглядам моўных асаблівасцей. Сваёй дзейнасцю Ян Чачот фактычна заклаў падмурак практычнай лексікаграфіі беларускай мовы.
    У артыкуле «Беларускае адраджэнне» Максім Багдановіч так ахарактарызаваў свайго славутага папярэдніка ў літаратуры Яна Чачота: «шчыры дэмакрат, які горача любіў беларускі народ».
    Ян Чачот — сапраўдны беларускі нацыянальны паэт, творчасць якога павінен ведаць кожны культурны грамадзянін Беларусі.

ТВОРЫ
Пераклад польскамоўных твораў Кастуся Цвіркі

СПЕВЫ ПРА ДАЎНІХ ЛІЦВІНАЎ ДА 1434 ГОДА
УЛАСНЫЯ СЯЛЯНСКІЯ ПЕСНІ
ПУБЛІЦЫСТЫКА, НАВУКОВЫЯ ПРАЦЫ

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

  1. Кісялёў, Г. Ад Чачота да Багушэвіча : праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. / Г. В. Кісялёў ; [рэдактар В. А.Чамярыцкі] ; Акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 395, [2] c.
    Імянны паказальнік: Чачот Я. 14, 15, 19, 47–51, 85, 86, 88, 99, 100–102, 116, 126, 127, 144, 145, 156, 163–166, 186, 193, 196, 204, 206–209, 220, 222–228, 284, 298, 301–304, 314, 352, 392–396, 401, 403.
  2. Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – 318, [1] с.
    Імянны паказальнік: Чачот Ян. 10, 25, 53, 99–104, 107–112, 132, 263, 264.
  3. Пачынальнікі : з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX cт. : [дакументальны зборнік / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы] ; укладальнік Г. В. Кісялёў ; [рэдактары: В. В. Барысенка, А. І. Мальдзіс]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1977. – 542, [1] c., іл.
    Імянны паказальнік: Чачот Я. 3, 24, 35, 64, 76, 85–108, 177, 247, 294, 295, 301, 309, 336, 342, 356, 523.
  4. Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; [укладанне, сістэматызацыя тэкстаў і каментарыі В. І. Скідана, А. М. Хрушчовай ; рэдактар А. С. Ліс ; рэдкалегія: А. С. Фядосік (галоўны рэдактар), В. К. Бандарчык, К. П. Кабашнікаў ; уступны артыкул Т. В. Валодзінай]. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – 340, [2] с.
  5. Цвірка, К. Зорка філаматаў : нарысы, эсэ / Кастусь Цвірка. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 547, [1] с. : іл.
  6. Цвірка, К. Лісце забытых алеяў : эсэ / Кастусь Цвірка ; [мастак В. Тарасаў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 444, [2] с., [16] л. іл. : іл.
  7. Шумская, І. Ян Чачот : руплівы філамат / Ірына Шумская. – Мінск : Харвест, 2013. – 63, [1] с. : іл.
  8. 7 ліпеня — 200 год з дня нараджэння Яна Чачота (1796–1847), беларускага і польскага паэта, фалькларыста / складальнікі: Г. В. Брага [і інш] ; рэдактар К. Д. Варанько // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. – 1996. – № 5. – С. 5–7 (дадатак: Даты беларускага календара).
  9. Алісіёнак, В. Фальклорныя матывы ў баладзе Я. Чачота «Свіцязь» / Віталь Алісіёнак // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Польскі інстытут у Мінску. – Мінск, 2002. – Вып. 2. – С. 25–28.
  10. Алісіёнак, В. Ян Чачот як пачынальнік новай беларускай літаратуры / Віталь Алісіёнак // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Польскі інстытут у Мінску. – Мінск, 2002. – Вып. 3. – С. 38–40.
  11. Бароўская, І. «Плакала бяроза ды гаварыла…» : песенная лірыка Яна Чачота / Ірына Бароўская // Роднае слова. – 2004. – № 10. – С. 24–27.
  12. Валодзіна, Т. Таленавіты і адданы : да 200-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота / Таццяна Валодзіна // Наша слова. – 1996. – № 8. – С. 4.
  13. Дубейка, В. Ян з Мышы / В. М. Дубейка // На беразе Мышанкі / В. М. Дубейка. – Мінск, 2018. – Гл. 7. – С. 221–238.
  14. Дубейка, В. Ян з Мышы : да 200-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота / Васіль Дубейка // Наша слова. – 1996. – № 7. – С. 4.
  15. Запрудскі, І. Янаў час / Ігар Запрудскі // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 1 ліпеня (№ 26). – С. 6.
  16. Кохан, Т. Асоба і творчасць Яна Чачота ў даследаваннях XIX – пачатку XX ст. / Таццяна Кохан // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Польскі інстытут у Мінску. – Мінск, 2009. – Вып. 10. – С. 70–80.
  17. Кохан, Т. Вобраз жанчыны ў «Спевах пра даўніх ліцвінаў» Я. Чачота / Таццяна Кохан // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Польскі інстытут у Мінску. – Мінск, 2008. – Вып. 10. – С. 82–94.
  18. Лебядзевіч, Д. Антычная рэцэпцыя ў паэзіі Адама Міцкевіча і Яна Чачота : (на матэрыяле беларускіх перакладаў) / Дзмітрый Лебядзевіч // Рэгіянальныя асаблівасці літаратуры: пісьменнікі Гродзеншчыны : зборнік навуковых артыкулаў / ГрДУ ; [навуковы рэдактар У. І. Каяла]. – Гродна, 2010. – C. 26–37.
  19. Лысенка, І. Ян Чачот у гісторыі беларускага мовазнаўства / Ірына Лысенка // Роднае слова. – 1997. – № 2. – С. 53–62.
  20. Мальдис, А. «Чечот?» — «Мицкевич!», или Рождение литературной сенсации / Адам Мальдис // Советская Белоруссия. – 2016. – 7 апреля. – С. 12.
  21. Мартысюк, В. Недрукаваны беларускі віншавальны верш з першай паловы ХІХ стагоддзя ў зборах Яна Чачота / Вячаслаў Мартысюк // Acta Albaruthenica. – 2016. – № 16. – С. 330–334.
  22. Петрушкевіч, А. «Толькі Айчына і Зося» : вершы Яна Чачота да Зосі Малеўскай / Ала Петрушкевіч // Роднае слова. – 2006. – № 6. – С. 14–16.
  23. Петрушкевіч, А. Любая Айчына — каханая жанчына ў творчасці Адама Міцкевіча і Яна Чачота / Ала Петрушкевіч // Рэгіянальныя асаблівасці літаратуры: пісьменнікі Гродзеншчыны : зборнік навуковых артыкулаў / ГрДУ ; [навуковы рэдактар У. І. Каяла]. – Гродна, 2010. – C. 17–25.
  24. Скарабагатаў, В. З «Хатняга спеўніка» : Станіслаў Манюшка і Ян Чачот / Віктар Скарабагатаў, Уладзімір Мархель, Ганна Каржанеўская // Краязнаўчая газета. – 2019. – студзень (№ 4). – С. 6.
  25. Талочка, М. Вы, я и Ян Чечот / Михась Талочка // Нёман. – 1990. – № 10. – С. 187–189. – Рецензия на книгу: Наваградскі замак : творы / Ян Чачот ; [укладанне, пераклад з польскамоўных твораў, прадмова і каментрыі Кастуся Цвіркі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 327 с., [8] л. iл.
  26. Тычка, Г. Паэты жывуць між нас / Галіна Тычка // Полымя. – 1990. – № 8. – С. 247–251. – Рэцэнзія на кнігу: Наваградскі замак : творы / Ян Чачот ; [укладанне, пераклад з польскамоўных твораў, прадмова і каментрыі Кастуся Цвіркі]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 327 с., [8] л. iл.
  27. Фрончек, М. У истоков белорусской фольклористики: Ян Чечот / М. Фрончек // Славянский альманах. – 2014. – № 2013. – С. 343–351.
  28. Хаўстовіч, М. Невядомы верш Яна Чачота? / Мікола Хаўстовіч // Acta Albaruthenica. – 2016. – № 16. – С. 335–338.
  29. Цвірка, К. След на цаліку : творчы шлях Яна Чачота / Кастусь Цвірка // Роднае слова. – 1995. – № 3. – С. 16–24.
  30. Цвірка, К. Яркая зорка беларускага адраджэння / Кастусь Цвірка // Выбраныя творы / Ян Чачот. – Мінск,1996. – С. 7–22.
  31. Шубіч, М. Невядомыя творы Чачота і Міцкевіча / Міхась Шубіч // Заря. – 2016. – 11 августа. – С. 20.
  32. Яскевіч, А. Балады Яна Чачота / Алена Яскевіч // Наша слова. – 1997. – № 11. – С. 6.

КАНТАКТЫ

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага

Адрас: г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48, 224016
Тэлефон: 8 (0162) 53-04-40

Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Чачота

Адрас: в. Новая Мыш, вул. Паркавая, 1, 225331
Тэлефон: 8 (0163) 64-25-65