АРХІЎНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Вялікая колькасць рукапісаў і пісьмаў Я. Чачота зберагалася доўгі час у так
званым «Архіве
філаматаў», які рупліва збіраў вядомы дзеяч філамацкага руху Ануфрый Петрашкевіч. Пасля яго смерці
(1863) архіў захоўвалі яго віленскія сваякі.
Гэты каштоўны збор перад Вялікай Айчыннай вайной або ў часе вайны прапаў,
часткова разышоўся па
розных архівах, музеях і бібліятэчных сховішчах. На шчасце, галоўныя дакументы з яго былі ў
1913–1934 гг. апублікаваны ў шматтомным выданні пад назвай «Archiwum Filomatów». Ва ўсёй гэтай серыі
апублікавана шмат рукапісаў Я. Чачота і звязаных з ім матэрыялаў.
Частка I — «Карэспандэнцыя філаматаў 1815–1823 гг.». Склалі яе пяць тамоў,
якія выдаў у 1913 г. Я.
Чубак.
Частка II носіць назву «Матэрыялы да гісторыі таварыства філаматаў». Два
тамы з гэтай часткі выдалі
ў 1920–1921 гг. С. Шпатанскі і С. Петрашкевіч, трэці ў 1934 г. С. Петрашкевіч.
Частка III — «Паэзія філаматаў». Увайшлі два тамы, выдадзеныя ў 1922 г. Я.
Чубакам.
Куяўска-Паморская электронная бібліятэка (Польшча) дазваляе пазнаёміцца з
поўнымі тэкстамі «Архіва
філаматаў» на польскай мове.
Т. 1 : 1815–1820. – 486 s.
Т. 2 : 1820. – 435 s.
Т. 3 : 1820–1821. – 437 s.
Т. 4 : 1821–1823. – 441 s.
Т. 5 : 1823. – 490 s.
Т. 1. – 1920. – 336 s.
Т. 2. – 1921. – 432 s.
Т. 3. – 1934. – 579 s.
Матэрыялы са свабодных крыніц Інтэрнэту і ўласных копій
Прадстаўлены матэрыялы па справе тайных студэнцкіх згуртаванняў пры Віленскім універсітэце.
З уласных копій В. М. Дубейкі.
З уласных копій В. М. Дубейкі.