Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Сектар рэдкай кнігі

Сектар рэдкай кнігі

Сектар рэдкай кнігі — месца збору, уліку і захоўвання ў фондзе Бібліятэкі рэдкіх кніг, часопісаў і іншых матэрыялаў. Мэтамі дзейнасці сектара з'яўляюцца задавальненне запытаў карыстальнікаў па напрамках работы сектара, даследаванне кніг і кніжных калекцый з мэтай увядзення іх у культурны, навуковы і асветніцкі абарот.


Агульны аб'ём фонду сектара на 01.01.2025 г. складае 3259 экз. дакументаў. Фонд утварае спецыялізаваны комплекс, які складаецца з асноўнага і дапаможнага (навукова-дапаможнага) фондаў. Асноўны фонд змяшчае друкаваныя кнігі і брашуры, перыядычныя выданні, улёткі, факсімільныя і рэпрынтныя выданні. Храналагічны ахоп — з XVI ст. да сярэдзіны XX ст. Навукова-дапаможны фонд уключае літаратуру па кнігазнаўстве, гісторыі кніжнай справы, гісторыі кнігі.


Спецыялізацыя асноўнага фонду па тэмах — універсальная. Па моўнай характарыстыцы: 10% — на замежных мовах (польскай, украінскай, французскай, нямецкай, лацінскай, англійскай і інш.), 90% — на рускай мове. Нязначная частка кніг — на беларускай мове.


У фондзе сектара прадстаўлены: рукапісныя дакументы XVII–XIX стст. Вольнаўскага і Быценскага манастыроў, фрагмент «Брэсцкай Бібліі» 1563 г., аўтэнтычныя экзэмпляры кніг XVII стагоддзя, надрукаваных у знакамітых выдавецтвах — Плантэна ў Антвэрпэне і Эльзевіраў у Амстэрдаме, калекцыя кніг з пячаткамі і штампамі бібліятэк і ўстаноў г. Брэста 1921–1939 гг., першыя прыжыццёвыя выданні класікаў беларускай літаратуры, кнігі выдавецтваў Марціна Кухты, Барыса Клецкіна, Вацлава Ластоўскага, Антона Грыневіча і інш., калекцыя факсімільных і рэпрынтных выданняў Тураўскага, Полацкага і Слуцкага Евангелліма, Бібліі Васіля Цяпінскага і інш.


Даведачны фонд прадстаўлены наступнымі выданнямі:


Габрэйская энцыклапедыя, выдадзеная ў Санкт-Пецярбургу ў 1906–1913 гг. «Таварыствам для навуковых яўрэйскіх выданняў» і «Выдавецтвам Бракгаўз – Эфрон».


Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона — універсальная энцыклапедыя на рускай мове, выпушчаная акцыянерным выдавецкім таварыствам Ф. А. Бракгаўз – І. А. Эфрон (Пецярбург; 1890–1907 гг.).


Малы энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона (другое выданне ў 4 тамах; 1907–1909 гг.).


Тлумачальны слоўнік жывой вялікарускай мовы Уладзіміра Даля (разрозненыя тамы; 1909 г., 1914 г.).


Тлумачальны слоўнік рускай мовы пад рэдакцыяй Д. М. Ушакова (у 4-х тамах; 1935–1940 гг.).


Першае выданне Вялікай савецкай энцыклапедыі (1926–1947 гг.).


Тэхнічная энцыклапедыя — энцыклапедычнае выданне, выпушчанае ў 1927–1934 гг. выдавецтвам «Акцыянернае таварыства "Савецкая энцыклапедыя"».


Разрозненыя тамы медыцынскай, сельскагаспадарчай, літаратурнай і інш. энцыклапедый.


Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі.


Парадак выдачы дакументаў:


Асноўным прынцыпам, закладзеным у выкарыстанні фонду сектара, з'яўляецца прыярытэт захаванасці над даступнасцю. Кнігі выдаюцца непасрэдна для працы ў памяшканні сектара.


Кнігі з асноўнага фонду, выдадзеныя пасля 1830 г., выдаюцца чытачам без абмежавання за выключэннем кніг, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане.


Кнігі, выдадзеныя да 1830 г., выдаюцца толькі пры наяўнасці стаўлення ад арганізацыі.


Заг. сектарам: Пінкевіч Алена Аляксееўна

Рэжым працы: 10:00-19:00

Выхадны дзень: пятніца

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (2-гі паверх)

Тэл.: +375 162 57 48 30

Электронная пошта: brestbiblioteka@gmail.com










Зварот да спісу