![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Паважаныя чытачы! З 20 па 26 студзеня 2025 г. аддзел абанемента запрашае наведаць выставу «Золотая полка 2024», якая прадставіць самыя папулярныя і запатрабаваныя кнігі мінулага года: тыя, якія вы заказвалі і пра якія пыталіся часцей за ўсё. Усяго такіх кніг выбрана 60: па 5 пазіцый на кожны месяц. Таксама на экспазіцыі можна будзе азнаёміцца з ТОП-падборкай бібліятэкі электронных і аўдыякніг ЛітРэс.
Лідарамі чытацкага попыту сталі кнігі беларускіх аўтараў І. Шамякіна, У. Караткевіча, Г. Марчука, Л. Рублеўскай, А. Брытуна і інш. Тым не менш, пераважную большасць кніг склала руская літаратура. Сярод іх — кнігі Віктара Рэмізава, якія ўвайшлі ў кароткія спісы галоўных расійскіх літаратурных прэмій «Рускі Букер» і «Вялікая кніга». На выставе вы ўбачыце раман Рэмізава «Вечная мерзлота» (Масква, 2022). Таксама летась нашым карыстальнікам былі цікавыя мемуары А. Піражковай «Я пытаюсь восстановить черты: о Бабеле и не только нём» (Масква, 2014), у якіх аўтар распавядае пра свайго мужа і яго творчасць. У спісе лепшых — раман у дзвюх кнігах Т. Пяткевіч «Жизнь — сапожок не парный» (Масква, 2023). Гэта ўзор «лагернай», мемуарнай прозы ХХ ст. Мемуары Тамары Пяткевіч — актрысы і тэатразнаўцы — стаяць у адным шэрагу з кнігамі Яўгеніі Гінзбург і Варлама Шаламава. Па рамане пастаўлены аднайменны спектакль. На выставе прадстаўлены і лепшыя творы замежнай літаратуры — класіка і сучасныя бэстсэлеры: Б. Шлінк «Внучка» (Масква, 2023), А. Вергезе «Рассечение Стоуна» (Масква, 2016), І. Альендэ «Виолета» (Масква, 2023) і інш.
Нязменным попытам карысталася і навукова-папулярная літаратура. Гэта выданні нон-фікшн па гісторыі, псіхалогіі, эканоміцы. У спісе самых папулярных — творы У. Сарычава і П. Басінскага. Сярод літаратуры па псіхалогіі і самаразвіццю лідэрамі сталі кнігі Джэймса Кліра, Віктара Франкла, а таксама бэстсэлеры Н. Хіла «Думай и богатей» (Мінск, 2019) і К. Шанэль «Коко Шанель. Жизнь, рассказанная ею самой» (Масква, 2013).
Выстава прадставіць тыя кнігі, якія надоўга ўвайшлі ў жыццё мноства людзей — нашых чытачоў. Запрашаем гэта зрабіць і вас!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09