![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
16 чэрвеня 2022 г. у кінатэатры «Беларусь» у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, адбылася творчая сустрэча моладзі Брэста са старшынёй Саюза кінематаграфістаў Беларусі Віктарам Васільевым і прагляд гістарычнага мастацкага фільма «Анастасія Слуцкая» (кінастудыя «Беларусь»).
Супрацоўнікі аддзела літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадставілі выставу «Жывое дыханне часу: кінамастацтва Беларусі», якая дэманструе матэрыялы пра гісторыю, традыцыі і сучасныя тэндэнцыі беларускага кінематографа.
Прадстаўленыя на выстаўцы кніжныя і перыядычныя выданні расказваюць аб адлюстраванні культурнай спадчыны і гістарычных падзей у экранным мастацтве Беларусі. Асобным блокам выставы прадстаўлена падборка матэрыялаў, якія прысвечаны Анастасіі Слуцкай, беларускай кіраўніцы, усё жыццё якой стала прыкладам патрыятызму і самаахвярнага служэння Радзіме. Сярод матэрыялаў — публікацыі, якія знаёмяць са стваральнікамі і акцёрамі кінакарціны.
Аддзел літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78