Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Казачны мастак»: выстава ў сектары літаратуры па мастацтве

«Казачны мастак»: выстава ў сектары літаратуры па мастацтве

«Казачны мастак»: выстава ў сектары літаратуры па мастацтве

З 15 жніўня 2026 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага дзейнічае выстаўка «Казачны мастак«, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца і графіка Івана Якаўлевіча Білібіна. Найбольшую вядомасць Білібін атрымаў як тэатральны мастак і ілюстратар рускіх казак, сярод якіх «Казка пра цара Салтана», «Казка пра залатога пеўніка». Менавіта Білібін стварыў дзіцячую кнігу як твор мастацтваў: ён не толькі ілюстраваў тэкст, але і прыдумляў дэкаратыўныя элементы, арнаменты, распрацоўваў шрыфты.


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі і перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю мастака. 53-й том серыі «Великие художники» (Масква, 2010) прысвечаны Івану Якаўлевічу Білібіну. У выданні раскрываюцца яго творчы шлях і стыль, увасоблены ў вобразах рускіх народных казак і міфаў, які спалучае фальклорныя матывы з дэкаратыўнасцю і багаццем арнаментаў. Зборнік «И. Я. Билибин в Египте (1920–1925): письма, документы и материалы» (Масква, 2009) асвятляе перыяд жыцця мастака на эміграцыі. Аснову выдання складаюць лісты Білібіна з Каіра яго вучаніцы і памочніцы Л. Я. Чырыкавай, таксама ўключаны ўспаміны сучаснікаў, дакументы і ілюстрацыі.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрытая для прагляду да канца жніўня.

Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу