|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Паводле статыстыкі, леўшы складаюць ад 3 да 10 % насельніцтва Зямлі. Прычын леварукасці вылучана мноства, але канчатковага адказу навука пакуль не дала.
Стаўленне да ляўшоў стагоддзямі было насцярожаным. На Русі іх не дапускалі да судовых паказанняў, а ў народнай традыцыі ляўша нярэдка асацыяваўся з нячыстай сілай. У савецкі час у школах леварукіх дзяцей перавучвалі прымусова — і толькі пазней навукоўцы прызналі гэта шкоднай практыкай.
Сёння псіхолагі адзначаюць, што леўшы часта валодаюць моцным характарам і развітым творчым патэнцыялам. З дзяцінства абвыкаючы жыць у «праварукім» асяроддзі, яны выпрацоўваюць гнуткасць і настойлівасць, што нярэдка дапамагае ім дамагацца поспеху.
З 10 жніўня па 6 верасня ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага працуе экспазіцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня ляўшэй. Гэты дзень упершыню адзначылі ў 13 жніўня 1992 года па ініцыятыве брытанскага Клуба ляўшэй, каб прыцягнуць увагу да цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца леварукія людзі ў свеце, заменчаным пад правую руку.
Выстаўка падрыхтавана па матэрыялах публікацый з часопісаў: «Народное образование», «Вопросы психологии», «Воспитание школьников», «Секретарское дело», «Пачатковае навучанне», «Начальная школа», «Спецыяльная адукацыя», «Экономика Финансы Управление» і інш.
Наведвальнікі даведаюцца аб феномене леварукасці, бытавых нязручнасцях, забабонах розных культур, а таксама аб псіхалагічных аспектах навучання дзяцей-ляўшэй.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39