|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага — гэта не толькі галоўная кніжніца Першага рэгіёну, але і прастора, дзе кожны можа раскрыць свой патэнцыял, знайсці натхненне і рэалізаваць творчыя задумы, пляцоўка для дэбютаў і сустрэч з цікавымі людзьмі.
9 ліпеня 2026 года ў юнацкім аддзеле абласной бібліятэкі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў і апавяданняў «Таямніцы восені» пачынаючага аўтара Мікалая Фёдаравіча Бакуновіча. На мерапрыемстве сабраліся падлеткі з бацькамі, а таксама прадстаўнікі і сябры кампаніі «Савушкін».
Падзея пачалася з прывітальнага слова загадчыцы аддзела Людмілы Віктараўны Кавалеўскай: яна прадставіла аўтара і падзякавала кампаніі «Савушкін» за падтрымку выдання. На мерапрыемстве гучалі вершы ў выкананні юных чытачоў — Евы Бірылы і Вікторыі Будзько. Сам Мікалай Фёдаравіч таксама прачытаў некалькі сваіх твораў, прасякнутых цяплом дзяцінства, сямейнай утульнасцю і любоўю да роднай зямлі.
Аўтар падзяліўся з гасцямі ўспамінамі пра сваё дзяцінства на Гомельшчыне, пра пераезд у Брэст і пра працу ў кампаніі «Савушкін». Асаблівы акцэнт ён зрабіў на важнасці вывучэння роднай мовы, павазе да бацькоў і захаванні памяці аб сваіх каранях. Падчас жывых зносін ён шчыра адказаў на пытанні аўдыторыі — адкуль бяруцца сюжэты, як ён сам падтрымлівае цікавасць да беларускай мовы і што параіў бы маладым аўтарам, якія хочуць пачаць пісаць вершы.
Кампанія «Савушкін» перадала ў дар бібліятэцы 60 экзэмпляраў кнігі «Таямніцы восені». Цяпер кожны жадаючы зможа ўзяць яе для чытання ў бібліятэцы.
Завяршылася сустрэча салодкім частаваннем ад партнёраў, аўтограф-сесіяй і агульным фота на памяць.
«Дзякуй усім за сённяшнюю сустрэчу — хай шчырае слова і любоў да радзімы заўсёды жывуць у нашых сэрцах», — такім напоўненым пажаданнем ад аўтара завяршылася прэзентацыя.
Юнацкі аддзел
+375 162 57 48 76