|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
27 жніўня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Фаіны Георгіеўны Ранеўскай — знакамітай савецкай і расійскай актрысы тэатра і кіно, тройчы лаўрэата Сталінскай прэміі (1949, 1951, 1951), народнай ордэна Леніна (1976).
Экспазіцыя «Праўда і міфы аб Ранеўскай» знаёміць чытачоў з жыццём і творчасцю адной з самых яркіх і вядомых характэрных актрыс тэатра і кіно. За сваю кар'еру Ранеўская сыграла ўсяго каля 25 кінароляў, аднак кожная з іх стала прыкметнай падзеяй, а яе дасціпныя выказванні да гэтага часу цытуюцца.
На выстаўцы прадстаўлены артыкулы з часопісаў, грамзапісы, мемуары, зборнікі афарызмаў і кнігі, прысвечаныя творчаму шляху Ранеўскай. Выданні ахопліваюць перыяд з 1953 па 2024 год — усяго больш за 50 дакументаў з фонду бібліятэкі. Асаблівы экспанат — вінілавая кружэлка з запісам апавядання В. Ардава «Галалёдзіца» ў выкананні Фаіны Ранеўскай, якая дазваляе пачуць непаўторны голас артысткі.
Выстава будзе цікавая як адданым прыхільнікам Ранеўскай, так і ўсім знатакам айчыннага кіно. Яна працуе ў сектары літаратуры па мастацтве на працягу месяца.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78