Сектар літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага запрашае вас наведаць кніжную выстаўку «Пад знакам Рэмбранта», якая будзе працаваць з 10 ліпеня па 10 жніўня 2026 года.
Рэмбрант Хармэнс ван Рэйн — найвялікшы майстар залатога веку галандскага жывапісу, геніяльны мастак, графік і мысляр. Яго творчасць да гэтага часу дзівіць глыбінёй псіхалагізму і віртуознай гульнёй святла і цені.
На выстаўцы прадстаўлена больш за 30 выданняў мастацтвазнаўцаў з розных краін — ад класічных манаграфій да сучасных даследаванняў. Асаблівай увагі заслугоўвае кніга Ігара Грабара «Новаадкрыты Рэмбрант» (1956 г.), у якой аўтар дае тонкі мастацкі і тэхналагічны разбор асобных палотнаў. Таксама на экспазіцыі можна ўбачыць альбом «Рэмбрант», складзены В. Ф. Левінсан-Лесінгам (1956 г.), прысвечаны працам майстра, якія захоўваюцца ў Эрмітажы (Санкт-Пецярбург) і Дзяржаўным музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна (Масква).
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78